Вынікі, планы і задачы актывістаў БРСМ 

0
375

У актавай зале першай гарадской школы прайшоў ХІХ пленум райкама раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”.

Вынікі, планы і задачы актывістаў БРСМ Пасля прадстаўлення саставу прэзідыума і агалошання, што з сямі членаў райкама на пасяджэнні прысутнічаюць усе, было абвешчана, што пленум правамоцны прыняць рашэнне.
У першым пытанні, першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Дар’я Туравец расказала пра вынікі работы за 2023 год. Увага была засяроджана на мерапрыемствах, у якіх прынялі ўдзел актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, працаўладкаванні падлеткаў у час летняга адпачынку, дабрачынных акцыях і дапамозе маладых людзей тым, хто меў у гэтым патрэбу.

Сярод асноўных задач, якія акрэсліла Дар’я Сяргееўна, быў адзначаны актыўны ўдзел ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, у прыватнасці – мерапрыемстваў прысвечаных святкаванню 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працяг работы ў справах дабрачыннасці, прыцягнення моладзі да стваральнай дзейнасці, а таксама пашырэнне ахопу аўдыторыі і ўзмацнення актыўнасці ў сацыяльных сетках.

Пасля абрання саставаў райкама і бюро раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ, мерапрыемства працягнулася ўручэннем узнагарод лепшым пярвічных арганізацыям БРСМ Петрыкаўшчыны.

Напрыканцы мерапрыемства перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец. “Сярод іншага, хацелася б бачыць і ўласную ініцыятыву членаў райарганізацыі саюза моладзі. Безумоўна, прымаць удзел у мностве мерапрыемстваў – добрая справа, але варта прапанаваць і свае ідэі. У нас цудоўная, працавітая, крэатыўная, таленавітая і чулая моладзь, давайце не пакідаць магчымасці праяўляць свае здольнасці, быць там, дзе гэта патрэбна і карысна”, – заўважыла Святлага Міхайлаўна.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о