Днямі ў Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Рэалізацыя маладзёжнай палітыкі ў Петрыкаўскім раёне”. Удзельнікі адкрытага дыялогу абмеркавалі пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на Петрыкаўшчыне.
На думку экспертаў, маладзёжная палітыка, якая рэалізуецца ў краіне і раёне, – гарант развіцця патэнцыялу маладых людзей.

Місія маладых –  надаць краіне імпульсСпорт, адукацыя, культура, маладзёжныя ініцыятывы – сфера інтарэсаў моладзі Петрыкаўшчыны вельмі разнастайная.
Як адзначыла Першы сакратар грамадскага аб’яднання “БРСМ” Васіліна Маслава, прадстаўнікі беларускай моладзі праяўляюць актыўнасць ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

– На моладзь у сучасных няпростых умовах ускладзена важная задача – зберагчы Беларусь і закласці фундамент яе развіцця для наступнага пакалення. Вельмі важна, каб маладыя людзі былі патрыётамі, паважалі сваю гісторыю, культуру і традыцыі. Падзялялі духоўныя каштоўнасці, дакладна ўсведамлялі адказнасць не толькі за сябе, але і за сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў, за сваіх продкаў, многія з якіх аддалі сваё жыццё, каб сёння мы жылі ў свабоднай і незалежнай краіне.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на пачатак 2022 года ў Петрыкаўскім раёне налічваецца 3803 маладых грама-дзян ва ўзросце ад 14 да 31 года (каля 14% ад агульнай колькасці насельніцтва).

У рамках рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, на Петрыкаўшчыне створаны ўсе неабходныя ўмовы для самарэалізацыі, раскрыцця творчага, спартыўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу маладых людзей.
Як адзначылі спікеры, у нашай моладзі ёсць магчымасць атрымаць якасную адукацыю, работу з добрым заробкам, стварыць моцную і надзейную сям’ю, набыць уласнае жыллё. У Беларусі аказваецца падтрымка і сацыяльная абарона маладым сем’ям і спецыялістам-пачаткоўцам.

Разам з тым кожны малады чалавек павінен разумець, што нішто не ўзнікае з ніадкуль і не даецца проста так.
“Мы стварылі дзяржаву, утрымалі яе, прымножылі атрыманую спадчыну. Місія маладых – захаваць усё гэта і надаць краіне імпульс”, – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы ў сваім звароце да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о