У рамках Года гістарычнай памяці ў Капаткевіцкай сярэдняй школе запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, выхаванне пачуцця патрыятызму, захаванне гераічнай спадчыны. Адным з напрамкаў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню з’яўляецца дзейнасць валанцёрскіх атрадаў, якія надаюць вялікую ўвагу добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў. За нашай установай адукацыі замацавана брацкая магіла мірных жыхароў, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Днямі валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” правёў традыцыйную акцыю “Памяць” па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля пахавання. Члены атрада ачысцілі тэрыторыю ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, падрыхлілі глебу вакол дрэў, вычысцілі плітку на помніку. Добраўпарадкаванне такіх памятных мясцін – гэта даніна мужнасці і стойкасці тым, хто прайшоў вайну. Маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога. Толькі ўспамінаючы гістарычнае мінулае, мы можам паўплываць на сучаснасць і будаваць светлую будучыню!

Вераніка Нахай,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о