Ва ўстановах адукацыі Петрыкаўскага раёна прайшоў Тыдзень роднай мовы. Вучні разам з настаўнікамі падрыхтавалі шматлікія конкурсы і віктарыны па тэме, арганізавалі выставы і патрыятычныя мерапрыемствы.

Так, у Ляскавіцкай сярэдняй школе тэматычны тыдзень выдаўся разнастайным. А пачаўся ён з работы радыёгазеты, у якой вучні расказалі пра мэты і задачы, запланаваныя мерапрыемствы на бягучы тыдзень. Потым кагорту мерапрыемстваў працягнулі акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, літаратурная хвілінка “Для вас чытаюць настаўнікі”, гульня-віктарына “Знаўцы роднай мовы”.

Ва ўстановах адукацыі Петрыкаўскага раёна прайшоў Тыдзень роднай мовыВа ўстановах адукацыі Петрыкаўскага раёна прайшоў Тыдзень роднай мовыПраяўлялі сваю эрудыцыю, распавядалі пра свае лепшыя якасці, захапленні і мары вучаніцы ў конкурсе прыгажосці “Міс Беларусачка”. Канкурсанткамі сталі Анастасія Макіявец, Елізавета Гвоздзь, Уладзіслава Атаман, Дар’я Ярмоленка, Вераніка Бамбіза, Дар’я Цуман. Удзельніцы годна вытрымалі ўсе этапы конкурсу. Справядлівае журы сумленна ацаніла дзяўчат. Прыгажуні атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.
Ва ўстановах адукацыі Петрыкаўскага раёна прайшоў Тыдзень роднай мовы Ва ўстановах адукацыі Петрыкаўскага раёна прайшоў Тыдзень роднай мовыЗавяршаючым акордам Тыдня роднай мовы стаў гастранамічны кірмаш “Пакаштуйце, людцы, калі ласка!”, які прайшоў у школе. Нават надвор’е не перашкодзіла таму, каб суботнім днём сабраць такую колькасць вучняў, бацькоў на кірмаш. Смачныя ласункі, стравы нацыянальнай кухні, соты, квас можна было набыць для сябе і сваіх блізкіх.
Выказваем шчырыя словы падзякі бацькам за іх дапамогу і падтрымку ў нашым мерапрыемстве.

Марына ГОЛІК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о