Урок міру прайшоў у першай гарадской школе

0
664

У панядзелак, 9 студзеня, у першай гарадской школе было надзвычай людна – выхаванцы навучальнай установы чакалі “Урока міру і стварэння”. Забягаючы наперад адзначым, што занятак атрымаўся даволі цікавым: змястоўным, інтэрактыўным і добразычлівым.

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Жанна Парфіевіч адзначыла, што ў навагоднюю ноч Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка абвясціў гэты год “Годам міру і стварэння”, што дало старт адпаведнай акцыі – тэматычным урокам, якія прайшлі ў першы дзень трэцяй вучэбнай чвэрці на Гомельшчыне.

“Беларусы, на гістарычны шлях якіх выпала нямала выпрабаванняў, як ніхто іншы шануе мір і незалежнасць. Толькі стваральная праца на карысць росквіту нашай Радзімы і патрыятызм дапамагаюць пераадольваць усе цяжкасці і адказваць на выклікі, што паўстаюць перад нашай мірнай і незалежнай Беларуссю”, – адзначыла Жанна Міхайлаўна.
На занятку гучалі словы пашаны да продкаў, якія коштам свайго жыцця адстойвалі незалежнасць нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З іншага боку, са станоўчым кантрастам навучэнцы пералічвалі дасягненні нашай краіны, пачынаючы з пасляваеннай эпохі і да нашых дзён у навуцы, засваенні космасу, спорце, культуры.
Дзеці даведаліся пра дзейнасць і акцыі “Беларускага фонду міра” – арганізацыі, якая не толькі дапамагае грамадству сваімі дабрачыннымі справамі, але і годна прадстаўляе нашу краіну на міжнародным узроўні і робіць важкі ўклад у падтрыманне міру на планеце. Зразумела, нельга было не адзначыць і агульны знешнепалітычны вектар нашай рэспублікі ў гэтым напрамку: Беларусь заўсёды выступала як краіна, што намагаецца прымірыць бакі канфлікту, выкарыстоўваючы ўсе свае дыпламатычныя магчымасці, прыкладам чаго з’яўляюцца Мінскія пагадненні паміж Расіяй і Украінай, падпісаныя ў 2015 годзе.
Перад вучнямі выступіла першы сакратар райкама “БРСМ” Васіліна Маслава, якая адзначыла: “Кожны можа зрабіць свой уклад у справу захавання міру, які пачынаецца з неабыякавасці, добрых і стваральных спраў”. Мала-дзёжны лідар расказала пра акцыі, што ладзіць саюз моладзі для людзей, якім патрэбна падтрымка: гэта і збор сродкаў на лячэнне дзетак, і дапамога людзям паважанага ўзросту ці тым грамадзянам, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Дзеці, у сваю чаргу, дзяліліся меркаваннямі, што такое мір і ці магчыма ўвогуле развіццё грамадства і стабільная будучыня без мірнага неба над галавой.

“Вам, падрастаючаму пакаленню, што расце ў згодзе і ведае пра вайну толькі па кнігах і фільмах, магчыма, цяжка зразумець каштоўнасць мірнага існавання. Але людзям старэйшага ўзросту прасцей усвядоміць цяжар часоў ваеннага ліхалецця. Так, мае бацькі нарадзіліся ў 1943 годзе. Тата – у партызанскім атрадзе, а маці, як бежанка, калі яе сям’я хавалася ад немцаў у лесе. Бабуля мне потым паказвала той дуб, дзе дала жыццё матулі. Нездарма дзяцей вайны яшчэ называлі дзецьмі лесу. Вядома, яны на памяталі баявых дзеянняў, але зведалі цяжар пасляваенных гадоў”, – адзначыла Жанна Парфіевіч.
Мяркую, за хвіліны ўрока дзеці адчулі шмат розных эмоцый, але пра разуменне галоўнай місіі сучаснага грамадства – захаванне мірных узаемаадносін у свеце, выхаванне пачуцця гуманізму, як галоўнага кірунку светапогляду чалавека, падказвала цішыня і дзясяткі пар уважлівых, задуменных позіркаў, бо мы сапраўды маем вялікую каштоўнасць – мір і паразуменне.

Урок міру прайшоў у першай гарадской школе Урок міру прайшоў у першай гарадской школе Урок міру прайшоў у першай гарадской школе Урок міру прайшоў у першай гарадской школе

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о