Як Украіна патрапіла ў НАТА. Эксперты пра тое, як з-за ўкраінскай правакацыі  ледзь не пачалася трэцяя сусветная вайна

Украіна патрапіла ў НАТА. Праўда, пакуль – толькі ракетай супрацьпаветранай абароны. Прызямлілася яна ў мястэчку Пшаводуў непадалёк ад польска-ўкраінскай мяжы, забіла дваіх вяскоўцаў і ледзь не справакавала трэцюю сусветную вайну. Украіна ў гэтую ж хвіліну абвінаваціла Расію, запатрабавала ў НАТА склікаць краіны Паўночнаатлантычнага альянсу на кансультацыю і прыняць меры для калектыўнай абароны нібыта ў адказ на расійскую агрэсію. Заўзятага Зяленскага і яго кампанію прыйшлося абсякаць… Вашынгтону. Занадта ўжо аляпаватым выйшаў фэйк. Вось і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраў-ніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым задаў шэраг рытарычных пытанняў, пра якія замоўчвае Захад і якія застаюцца без афіцыйных адказаў. Разбіраемся ў сітуацыі разам з экспертамі.

Як Украіна патрапіла ў НАТА. Эксперты пра тое, як з-за ўкраінскай правакацыі  ледзь не пачалася трэцяя сусветная вайна

Не толькі ваенны ракурс
Эксперты ўжо зараз гавораць: падзеі, якія адбыліся ў мінулы аўторак у Польшчы, можна аналізаваць не толькі з ваеннага, але і з геапалітычнага ракурсу, апісваць яго ў кантэксце інфармацыйных войн, барацьбы з фэйкамі, з пазіцыі заяў калектыўнага Захаду пра дэмакратыю і свабоду слова. “Ежы для асэнсавання сапраўды шмат”, – разважае старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь 1”. Робіць наступныя высновы:
– Як мне падалося, ЗША і Захад страшна баяцца вайны з Расійскай Федэрацыяй. І, мяркуючы па іх заявах і паводзінах, каб яны ў яе ўступілі, павінна адбыцца нешта экстраардынарнае. Краіны Балтыі істэрычныя, безразважныя, і ім усё роўна, ці будзе вайна, ці не. Ад іх усё роўна ні ў гэтым свеце, ні ў Еўропе нічога не залежыць. Заходнія СМІ, якія ў першую секунду аб’явілі, што гэта Расія ўдарыла па Польшчы, хлуслівыя, як мы і казалі на працягу многіх і многіх гадоў. Беларускія калабаранцкія (былыя так званыя незалежныя) СМІ – таксама хлуслівыя. Яны абвінавацілі Расійскую Федэрацыю ў нападзе на Польшчу, а некаторыя нават павесілі таблічку “вайна” ў чаканні, што яна нарэшце пачнецца і яны са сваіх літоўскіх і польскіх хостэлаў вернуцца ў свае мінскія кватэры.
Украінскія ўлады хлуслівыя і ледзь ці не падштурхнулі да трэцяй сусветнай вайны. Больш за ўсё радуе, што гэта нарэшце ўбачылі еўрапейскія лідары. А жыхары Польшчы, гавораць, і зусім у шоку ад таго, што ледзь не пачалося.

Як Украіна патрапіла ў НАТА. Эксперты пра тое, як з-за ўкраінскай правакацыі  ледзь не пачалася трэцяя сусветная вайна

Сусветны парадак
Зрэшты, пра ўсё па парадку. Палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі тое, што адбылося, звязвае з іншымі найважнейшымі геапалітычнымі падзеямі: візітам у Кіеў дырэктара ЦРУ ЗША Уільяма Бернса, нядаўнімі перамовамі паміж кіраўнікамі службаў разведкі Злучаных Штатаў Амерыкі і Расійскай Федэрацыі, якія скончыліся няўдала, а таксама самітам G20, у цэнтры ўвагі якога знаходзіўся ўкраінскі канфлікт.
– Краіны Захаду спрабавалі стварыць нервовую абстаноўку для расійскай дэлегацыі, – тлумачыць ён. – Дастаткова ўзгадаць фэйкавую інфармацыю нібыта пра цяжкі стан міністра замежных спраў Расіі Лаўрова. Кіраўнікі многіх дзяржаў спрабавалі ўздзейнічаць на пазіцыю Кітая – дабіцца таго, каб Пекін асудзіў правядзенне СВА і дыстанцыяніраваўся ад Расіі. І што немалаважна, сігналы з розных сусветных сталіц пра тое, што неабходна ўсё ж шукаць мірную развязку канфлікту, нейкія перамовы, – усё гэта вельмі не задавальняе “глабальную партыю вайны” і ўкраінскую верхавіну як інструмент гэтай партыі.
Але трэба разумець, што і ў паўночнаамерыканскім грамадстве няма адзінага пункту гледжання наконт працягу канфлікту і яго эскалацыі. Ды і ўвесь перагаворны працэс, які на сёння кулуарна ажыццяўляецца на ўзроўні таемнай дыпламатыі, разведак і іншага, сведчыць пра тое, што і амерыканцам неабходна пэўная перадышка. Заходні свет эканамічна моцна пакутуе ад вайны, Захад спадзяецца за час замарозкі канфлікту нарасціць свае магчымасці. І ў сувязі з гэтым дадзеная ўкраінска-польская правакацыя была не да часу. Таму з Вашынгтона ўкраінцаў і палякаў даволі грозна абцягнулі.
Палякі сваю рыторыку памянялі дастаткова хутка, пачалі казаць пра неабходнасць разабрацца, правесці аб’ектыўнае раследаванне. Украінцы яшчэ на працягу некаторага часу прытрымліваліся ранейшай версіі, што гэта ракета расійская, але на сённяшні дзень ужо і яны так адназначна нічога не сцвярджаюць.

СКАЗАНА
Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка:
– Трэба на элементарныя пытанні адказаць. Чаму менавіта падчас саміту дваццаткі раптам атакавалі натаўскую дзяржаву, як гэта было першапачаткова прадстаўлена. Ведаеце, я баюся рабіць высновы, але падобна на такі дамоўняк, што далей няма куды. Але трошкі не разлічылі – людзі загінулі. І палякам трэба адказаць уласнаму насельніцтву. Кіраўніцтву Польшчы трэба адказаць перад палякамі, як магло так здарыцца, чаму білі па тэрыторыі Польшчы, хто дамовіўся, чаму ракета раптам з усходу на захад завярнула і паляцела і чаму ў той момант стралялі, калі ў паветры не было расійскіх ракет… Цяпер супраць нас ідзе жорсткая вайна, сутычка. І вось гэты прыклад паказвае. Апякліся і хуценька спрабуюць, як зладзюгі, закрыць гэтую тэму. Ужо яна на Захадзе амаль і не абмяркоўваецца. Ну, значыць, гэтае толькі пачатак. І яны шкадуюць, палякі і ўкраінцы, што гэта не расійская ракета, якая ляцела. Ім трэба нас справакаваць, трэба эскалацыя.
На сустрэчы з кіраўніком Удмурцкай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Брачалавым,
21 лістапада 2022 года.

Як Украіна патрапіла ў НАТА. Эксперты пра тое, як з-за ўкраінскай правакацыі  ледзь не пачалася трэцяя сусветная вайна

Новае слова ў артылерыі
Беларускі Прэзідэнт, лічыць Аляксандр Шпакоўскі, задаў не проста рытарычныя пытанні. Трэба разумець, што ў рамках абавязацельстваў па абароне Саюзнай дзяржавы наша сістэма СПА забяспечвае бяспеку на паўночна-заходнім напрамку. Кантралюем мы паветраную прастору не толькі нашай краіны, але і ўглыб тэрыторыі дзяржаў-суседзяў. А таму было зафіксавана, адкуль рабіліся ракетныя пускі, гэтая інфармацыя перададзена расійскаму боку і можа быць далучана да міжнароднага раследавання гэтага інцыдэнту, калі яно бу-дзе. А абнародаваная Беларуссю інфармацыя дазволіла спецыялістам зірнуць на тое, што адбылося яшчэ з аднаго ракурсу. Эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Цішчанка здзіўляецца: украінскі бок разам з палякамі, здаецца, адкрылі новую эру ў рэактыўнай артылерыі і ракетабудаванні. Задае ўжо сваё пытанне:
– Выходзіць, у іх ракеты лётаюць задам!
А яшчэ асабліва бянтэжыць рэакцыя Польшчы. Звычайна яны крычаць гучней за ўсіх. А тут інцыдэнт з гібеллю людзей, прычым на іх тэрыторы. І такі адрозны ад іх тэмпераменту і гонару спакой і нават абыякавасць. Хутчэй за ўсё ў іх з Украінай быў свой агульны сцэнар. Сапраўды кажучы, украінскі бок у апошні час занадта часта трапляе туды, куды не трэба.
Інцыдэнт з ракетай за гэты год – не першы. Румынія ўжо даўно павінна была напасці на Украіну. З-за збітага ў сакавіку самалёта ў тым ліку. Або Турцыя, чый рыбацкі кацер падарваўся ў акваторыі Чорнага мора каля ўласнага ўзбярэжжа з-за ўкраінскай дрэйфуючай міны. З ваеннага пункту гледжання надзівіў украінскі бок сур’ёзна. Відаць, што ніхто ім больш не давярае. Нават свае.

Як Украіна патрапіла ў НАТА. Эксперты пра тое, як з-за ўкраінскай правакацыі  ледзь не пачалася трэцяя сусветная вайнаІніцыятыва супраць ініцыятара
Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін тым часам падкрэслівае: рана ці позна любая ваенна-палітычная і інфармацыйная правакацыя спрацоўвае супраць тых, хто быў яе ініцыятарам.
– Па факце ўвесь калектыўны Захад заткнуўся і знаходзіцца ў разгубленасці, – каменціруе ён.
– Уявіце, на працягу некалькіх гадоў Польшча мэтанакіравана канцэнтравала нібыта перадавыя наступальныя сілы НАТА і найноўшыя тэхналогіі ВПК. Увесь год Захад бескан-трольна забяспечвае Украіну ваеннай тэхнікай. А нейкія “шалёныя ракеты” спакойна пранікаюць у паветраную прастору Польшчы і забіваюць грамадзян!
Поўнасцю згодны з нашым Прэзідэнтам, у такіх выпадках выпадковасцей і цудаў не бывае. У той жа час краіны Усходняй Еўропы напалоханы і дэзарыентаваны. Усе ўбачылі, што НАТА – структура бутафорская і трымаецца толькі на карупцыйных грошах і шантажы. Бо калі гэта былі ўкраінскія ракеты, то ўжо можна казаць пра тое, што ўкраінскае кіраўніцтва выйшла з-пад кантролю некаторых ваенных колаў НАТА. Гарантыі бяспекі для краін НАТА ад самога Паўночнаатлантычнага альянсу канчаткова абрынуліся.
Новая рэальнасць, заключыў Мікалай Шчокін, патрабуе ад Беларусі і Расіі пашырыць кола пытанняў, якія датычацца ацэнкі магчымых пагроз. Як аказалася, любая краіна НАТА можа выпусціць некалькі ракет па любой тэрыторыі і пры гэтым спасылацца на міфічныя мэты, апраўдваючыся “выпадковасцю”. І гэта тая самая правакацыйная нагода для ядзернай вайны…

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о