У мікрараёне “Паўночны”, па вуліцы Дружбы, 9А, адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў крама спажыўтаварыства “Родны кут”.

Перад адкрыццём у памяшканні ладзіліся апошнія прыгатаванні, а вакол крамы каля 12 гадзін пачалі збірацца землякі. Асартымент, дарэчы, прыемна здзіўляў.

У новы год з новай крамай!Старшыня аблспажыўтаварыства Аляксандр Кулак адзначыў: “У сувязі з запускам рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” і будаўніцтвам новага мікрараёна было вырашана адкрыць тут гандлёвы аб’ект для забеспячэння насельніцтва таварамі першай неабходнасці. Плошча гандлёвай кропкі – 110 квадратных метраў, 80-т з якіх прыходзіцца на гандлёвую залу.
Вядома, мы мелі намер адкрыць краму раней, але галоўнае, што зараз, перад Новым годам, спажыўтаварыства зможа забяспечыць патрэбы насельніцтва ў гэтым мікрараёне. Што да сумы выдаткаў на гандлёвы аб’ект, то, пакуль, мы яшчэ не падрахавалі канчатковую лічбу. Але мяркую, што кропка будзе карыстацца папулярнасцю ў мясцовых жыхароў”.

У новы год з новай крамай!
Старшыня аблпатрэбтаварыства Аляксандр Кулак

У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!

Пасля таго, як Аляксандр Кулак і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава разрэзалі чырвоную стужку, пакупнікі прайшлі ў новую краму. Многіх цікавілі мясныя вырабы і марожаная рыба, папулярнасцю таксама карысталася садавіна з гароднінай. Дарэчы, па перакананні работнікаў гандлёвай галіны, гародніна на аб’ектах спажыўтаварыства мае хіба не самыя прывабныя кошты. Ну і, вядома, не забывалі спажыўцы пра салодкія прысмакі да надыходзячых святаў.
Першыя дзесяць пакупнікоў атрымалі падарункі, астатнія ж задаволілі свой попыт і цікавасць, а галоўнае – атрымалі зручны аб’ект гандлю ў маладым мікрараёне горада, бо за будаўніцтвам жылля заўсёды павінна наладжвацца інфраструктура.У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!У новы год з новай крамай!

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о