У пятніцу, 16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, на ўездзе з заходняга боку ў вёску Макарычы супрацоўнікі Петрыкаўскага сельскага Савета, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Макарыцкай базавай школы пасадзілі алею.

У Макарычах з’явілася  бярозавая алея

Як паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Петрыкаўскага сельскага Савета Андрэй Малашкевіч, канчатковае азеляненне заходняга ўезда ў вёску прасілася даўно, а Дзень народнага адзінства стаў выдатнай нагодай для экалагічнага мерапрыемства. Галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Зенкевіч дадаў, што высадка алеі, якая налічвае 40 дрэўцаў бярозы – чарговае мерапрыемства ў рамках месячніка азелянення пад дэвізам “За чыстую і зялёную краіну!”.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о