У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры Глушко

0
283

Студатрадаўскі рух – брэнд  Беларусі

У аграгарадку Ляскавічы працуе студэнцкі атрад сезона 2024 Маладосць імя партызанкі Аляксандры Глушко.

У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры Глушко

Як распавяла першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Дар’я Туравец, вучні старэйшых класаў Ляскавіцкай сярэдняй школы на чале з настаўнікам пачатковых класаў  Лізаветай Міцкевіч у час канікул будуць працаваць з 8:30 гадзін раніцы да 12:30 на тэрыторыі ляснога гадавальніца ЭЛАГ “Ляскавічы”. Праца адпавядае ўзросту моладзі – гэта праполка палісадніку, уборка тэрыторыі і паліў саджанцаў.

У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры ГлушкоКамандзірка брыгады Лізавета Міцкевіч паведаміла, што гэты  не першы яе вопыт працы ў атрадзе.

“Яшчэ калі была студэнткай Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа, прымала актыўны ўдзел у рабоце студэнцкіх атрадаў, таксама была сакратаром «пярвічкі» БРСМ пры каледжы. Гэта неверагодны вопыт, вельмі цікавы і пазнавальны. Сёлета мы сталі з дзецьмі адной камандай, пазнаёміліся бліжэй. Сонечнае надвор’е, свежае паветра, фізічная нагрузка – ці гэта не на карысць? Тым больш, што пасля працы атрымаем заробак”, – адзначыла настаўніца.

У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры Глушко У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры Глушко У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры Глушко У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры Глушко У Ляскавічах працуе студэнцкі атрад “Маладосць” імя партызанкі Аляксандры ГлушкоПа словах лідара БРСМ, у вясенне-канікулярны перыяд на Петрыкаўшчыне да работы  прыступілі 5 студэнцкіх атрадаў у колькасці 54 чалавек.

“Студатрадаўскі рух не толькі адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ, але і брэнд маладой, незалежнай і суверэннай Беларусі. Студатрады – гэта ўнікальная школа лідарства, калектывізму і патрыятызму, – сказала Дар’я Туравец.

Нагадаем, што пасля распаду СССР у многіх былых саюзных рэспубліках знік студатрадаўскі рух, але ў Беларусі ён не спыняўся. Новы подых маладзёжная працоўная ініцыятыва атрымала ў 2005 годзе, калі Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў першы ўказ аб падтрымцы студатрадаўскага руху.

Наталля ПЕТРУШЭНКА,

фота аўтара. 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о