Напамін нашчадкам  пра неабходнасць захавання адзінства

– Мой аповед не заснаваны на мастацкіх фільмах пра Вялікую Айчынную вайну, творах мастацкай літаратуры. Я вам раскажу пра тое, чаго на ўроках гісторыі вы маглі і не чуць – пра падзеі тых дзён, убачаныя відавочцамі, пра тое, што яны адчулі на сабе, – такімі словамі пачаў сваё выступленне перад навучэнцамі і педагогамі гімназіі пракурор Петрыкаўскага раёна Сяргей Таболіч.
Падчас расследавання крымінальнай справы ў нашым раёне апытаны 132 непаўналетнія вязні канцлагераў і лагераў смерці. Факты генацыду жыхароў Перыкаў-шчыны ў часы ваеннага ліхаецця, агучаныя Сяргеем Уладзіміравічам, не пакінулі абыякавымі нікога ў зале. Лічбы забітых і скалечаных – шакіравалі. За бягучы год на тэрыторыі раёна ўстаноўлена 10 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва, куды немцы змяшчалі асоб з мэтай сартавання і наступнай адпраўкі ў Германію або лагеры, выяўлена 27 месцаў масавага знішчэння і пахавання, якія раней не былі вядомыя і не даследаваліся. Разбурана 79 населеных пунктаў, 37 з якіх знішчаны поўнасцю. У ходзе правядзення карных аперацый расстраляна, спалена, павешана каля 5,5 тысяч мірных жыхароў, з якіх 975 – дзеці, сагнана ў рабства больш за 5 тысяч чалавек. Масавае знішчэнне людзей ажыццяўлялася рознымі метадамі і сродкамі – расстрэлы, шыбеніцы, газавыя камеры, спальванне, голад, холад, распаўсюджванне эпідэмій, невыносная фізічная праца.
– Як паказвае гісторыя, нацызм не быў цалкам знішчаны ў тыя суровыя часы. У сучасныя дні была зроблена спроба адабраць у нашага народа свабоду і права на выбар. У 2020 годзе, памятаючы, якой цаной была здабыта Перамога, беларусы аб’ядналіся ў сваім парыве быць свабоднымі і незалежнымі. Не дапусціць падобнага ніколі – наша задача, жывучых сёння на мірнай і свабоднай зямлі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о