У бягучым годзе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адзначае юбілей – 10 гадоў з моманту яго ўтварэння.

Гісторыя ўзнікнення і развіцця экспертна-крыміналістычнай службы ў Рэспубліцы Беларусь цесна звязана з гісторыяй судова-экспертных устаноў у сістэме органаў юстыцыі і органаў унутраных спраў.

Начальнік Жыткавіцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Дзяніс Цішкевіч адзначыў, што эксперты-крыміналісты часцей за ўсё знаходзяцца ў цені ўсёй сістэмы раскрыцця злачынстваў, хаця па факце менавіта яны дапамагаюць раскрыць большасць парушэнняў закона.

Тонкасці, якія не бачныя“Праца крыміналіста патрабуе ад чалавека неверагоднай уважлівасці і дакладнасці, – пачаў размову Дзяніс Іванавіч. – Важны фактар нашай прафесіі – судовы эксперт не можа памыліцца, інакш у турму патрапіць невінаваты. Не можа ён таксама памыліцца таму, што праца падпарадкавана строгай сістэме кантролю. Адзначу, што ў гэтым плане крыміналісты Петрыкаўскага ўчастка – людзі вельмі ўважлівыя і адказныя, маюць каласальны вопыт. У гэтым годзе адзін з супрацоўнікаў з-за сваёй скрупулёзнасці ў рабоце змог раскрыць 2 злачынствы, а за мінулы год – 4. Такімі паказчыкамі не кожны аддзел можа пахваліцца. У юбілейную дату хачу павіншаваць калег з паспяховым выкананнем сваіх абавязкаў, пажадаць супрацоўнікам моцнага здароўя, удачы, дабрабыту.

Тонкасці, якія не бачныяТаксама хачу падзякаваць людзям, якія сёння на заслужаным адпачынку. У прыватнасці, адзначыць Дзмітрыя Говіна, які верай і праўдай служыў экспертна-крыміналістычнай сістэме”.

Большасць з нас, калі чуе словазлучэнне “эксперы-крыміналіст”, уяўляе сабе вобраз чалавека ў стылі Шэрлака Холмса. Аднак усё куды складаней.

“Сюжэты з фільмаў ці мастацкіх твораў далёкія ад праўды. У жыцці ўсё адбываецца зусім інакш”, – упэўнены эксперт-крыміналіст Мікалай Таргонскі, той самы спецыяліст, які за 4 месяцы бягучага года раскрыў ужо 2 злачынствы. Ён, як ніхто іншы, ведае, наколькі могуць быць важнымі дэталі на месцы злачынства.

У органах унутраных спраў працуе 24 гады, а ў прафесіі крыміналіста – роўна 20. Сёлета ён прадстаўлены да ўзнагароды за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў.

“Калі казаць пра Петрыкаўскі раён, то сярод шматлікіх злачынстваў крадзяжы з узломам з’яўляюцца самымі распаўсюджанымі”, – працягнуў суразмоўца. “Некаторыя грамадзяне прыязджаюць у раён выключна ў дачны сезон, а ў адсутнасці гаспадара, зламыснікі пранікаюць у неабароненыя належным чынам дамы і ўчыняюць крадзеж маёмасці або прадуктаў харчавання.

Што датычыцца раскрытага злачынства, яго гісторыя наступная. У адным з населеных пунктаў раёна з аўтамабіля былі скрадзены запчасткі. Машына з дарагіх, дэталі да яе таксама. Мы выявілі адбіткі пальцаў на машыне. Дактыласкапічная экспертыза не паказала супадзенняў адбіткаў пальцаў, якія ўжо ёсць у нашай базе.

Праз паўгода ў час прызыўной кампаніі адзін малады чалавек паводзіў сябе вельмі падазрона. Я спытаў хлопца, адкуль ён родам. Той назваў вёску. Я вырашыў, што гэта можа быць наш “кліент”. Узяў яго адбіткі пальцаў і параўнаў з наяўнымі. Злачынец быў перад намі.

Другая гісторыя блізкая па сюжэце. Мужчына, у адсутнасці гаспадыні дачы, пракраўся ў памяшканне і выкраў спіртныя напоі і прадукты харчавання. Здзяйсняючы злачынства ў алкагольным ап’яненні, ён пакінуў адбіткі пальцаў на шкле. Асобу мы вызначылі хутка”.

Некаторыя экспертызы могуць праводзіцца не адзін дзень, а заключэнне будзе распісана ў некалькіх тамах.
“Наша праца вельмі складаная і цікавая, – працягвае спецыяліст. – Бывае, пасля сутак працы, даводзіцца выязджаць на нейкае сур’ёзнае здарэнне. Трэба быць сабраным і сканцэнтраваным, а стомленасць за дзяжурныя суткі ўжо адбіваецца, ды яшчэ і ў сон хіліць. Але нават да такога рэжыму прывыкаеш”.

Па словах Мікалая Іванавіча, адзінае, да чаго ён не змог і, напэўна, ніколі не змажа прывыкнуць – гэта калі выязджае на месца злачынства, а там труп маладога чалавека.

“Пра сябе думаеш: “Яшчэ жыць і жыць хлопцу! Як такое можа быць?!” Псіхалагічна ў такі момант вельмі складана”.
У канцы гутаркі мужчына канстатаваў, што зроблены вялікі крок па пытанні абнаўлення тэхнічнай базы камітэта.
– Вядома, цяперашняе абсталяванне не параўнаць з тым, якое было дагэтуль. У сукупнасці з працай па павышэнні ўзроўню кваліфікацыі экспертаў гэта прыносіць свой плён. Сёння эксперты сталі значна больш прафесійнымі, а якасць экспертыз, не пабаюся гэта сказаць, адпавядае высокім стандартам.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о