Запрашаем да грамадскага абмеркавання

0
411

Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе пра пачатак працэдуры грамадскіх абмеркаванняў па выбары пляцоўкі для будаўніцтва і абслугоўвання аб’екта: “Будаўніцтва комплексу будынкаў і збудаванняў Петрыкаўскага РАУС у горадзе Петрыкаве”.
Заказчыкам праектавання і будаўніцтва аб’екта выступае Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пляцоўка прыкладнай плошчай 1,7 гектар для будаўніцтва знаходзіцца на землях агульнага карыстання ў заходняй частцы горада Петрыкава ў напрамку аўтадарогі Петрыкаў – Капцэвічы (у раёне Капцэвіцкага кальца).
Будаўніцтва аб’екта плануецца ў 2023-2024 гадах.
Тэрміны правядзення грамадскага абмеркавання: з 22 красавіка, на працягу 30 каляндарных дзён, да 22 мая ўключна.
Пісьмовыя, вусныя заўвагі і прапановы дасылайце на адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні: Гомельская вобласць, 247940, горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 15, будынак райвыканкама. Электронная скрыня: office@petrikov.gov.by

Аляксандр Дзягцяр,
старшыня камісіі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о