ЭСЭ “МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА”

«У сваім краю, як у раю»

Народная прыказка

Жыццё чалавека непарыўна звязана з роднай прыродай, з Радзімай. Радзіма…. Дастаткова толькі вымавіць гэта слова – я адразу ўяўляю свой дом, бацькоў, сяброў, месца, дзе заўсёды добра і ўтульна, адным словам, усё тое, што люба мне і майму сэрцу. Ад гэтага слова вее цеплынёй і пяшчотай. У кожнага чалавека сваё разуменне слова Радзіма. А для мяне мая Радзіма – гэта вёска Мышанка, дзе я жыву і вучуся. Вось ён – адзін з любімых куточкаў маёй Радзімы: сучасны, прыгожы, светлы і чысты. Нават у гэтыя жнівеньскія дні ён стварае настрой і радасць. А якім ён становіцца дзіўна казачным, калі надыходзіць вясна, пачынаюць зелянець дрэвы, цвісці кветкі, прахалодай вады радаваць нашы рэкі! І ўсё гэта – справа шчырых рук чалавека, які аддае нямала сіл, каб наша Мышанка мела свой імідж і радавала гасціннасцю, непаўторнасцю, утульнасцю. Я вельмі люблю свой куток, дзе я нарадзіўся, вырас, пайшоў у школу.

Сёння Мышанка ўяўляе сабой прыгожы маленькі гарадок і невялікую вёскуМая Мышанка дзеліцца на дзве часткі: вёска і былы ваенны гарадок. Я жыву ў гарадку. Ён у нас невялікі, але акуратны і прываблівае сваёй незвычайнай прыгажосцю. У пятым класе я пачаў цікавіцца гісторыяй стварэння маёй малой Радзімы. Чаму гэты куток мае такую назву? Падчас размовы з жыхарамі вёскі Мышанка я даведаўся многа цікавага пра яе гісторыю, пра людзей, якія тут жылі.

Па словах старажылаў, вёска Мышанка стварылася ў 1800 годзе. У дарэвалюцыйным мінулым наша вёска мела другую назву – Мышанская Рудня. Гэта былі мясціны пана Мышанскага. Адсюль і пайшла назва Мышанская Рудня. Пан Мышанскі жыў у Санкт-Пецярбурзе і прыязджаў у вёску вельмі рэдка, толькі на тры месяцы летам. У 1863 годзе пан будаваў чыгунку і на будаўніцтва запрасіў польскага інжынера Цвірко.

У пана было тры дамы. Адзін з іх знаходзіўся там, дзе зараз знаходзіцца саўгасная канюшня. Другі — на месцы вясковага клуба. А трэці стаіць і зараз. Доўгі час у ім жыў Дашкевіч Фёдар Васільевіч. Пан заўсёды прыязджаў у прыгожай карэце, праязджаючы міма, кідаў дзецям цукеркі. Прыезд пана для іх быў вялікім святам. Дзяцей у вёсцы было мала, таму што дамоў было дзевяць, а яшчэ яўрэйская карчма.

Сёння Мышанка ўяўляе сабой прыгожы маленькі гарадок і невялікую вёскуВакол дамоў пана і мясцовага старасты былі вялікія сады. Кухарка пана заўсёды частавала агароднінай сялянскіх дзяцей. А яшчэ ў пана быў вадзяны млын. Мясцовыя жыхары прыходзілі малаціць туды муку.

Крыху пазней, у 1890 годзе сюды пачалі прыязджаць людзі з другіх мясцін, таму што пан стаў прадаваць зямлю. Людзі куплялі зямлю і будаваліся вакол вёскі. Адсюль пайшла назва хутароў. Хутар называўся па прозвішчы гаспадара: Сямёнаў хутар, Кармалызаў хутар, Фендашаў хутар і інш. Так расла Мышанка. Зямлю потым аддавалі сваім дзецям, якія стваралі новыя землі. Кожная сям’я вяла сваю гаспадарку. Сеялі авёс, проса, грэчку, канаплю, бульбу. Мелі кароў, валоў, коней, свіней, курэй. Працавалі людзі шмат, бо былі вялікія сем’і і іх патрэбна было карміць. Пасля работы вечарамі сядзелі пры лучыне, збіраліся на вячоркі, расказвалі адзін аднаму цікавыя гісторыі.

Наогул, гісторыя Мышанкі, па словах мясцовых жыхароў, вельмі цікавая.

Сёння Мышанка ўяўляе сабой прыгожы маленькі гарадок і невялікую вёску. У нашым гарадку вельмі прыгожа і акуратна. Але найбольш за ўсё мяне прываблівае прырода маёй малой Радзімы:рэчка з яе хвалістымі берагамі, лес-карміцель з ягадамі і грыбамі, лугі і палі з лекавымі раслінамі, ураджайныя палеткі.

Для мяне мая Мышанка – гэта тое месца, дзе знаходзіш выток жыццёвых сіл, куды прыходзіш, каб атрымаць лекі ад гора або набыць трываласць для пераадолення цяжкасцей, якія ніколі не знікаюць назаўсёды. Мы павінны памятаць, што родная мясцінка-гэта і мова, якую можна пачуць толькі тут, і людзі, з якімі хочацца размаўляць, і песні, і прырода, якая здаецца непаўторнай, нават ветрык, які летам нясе большую прахалоду, чым недзе яшчэ… Гэты пералік працягваць можна бясконца, і для кожнага чалавека ён свой, аднак неабходны, як аптэчка з лекамі, што абавязкова выратуюць ад забыцця.

Мая Мышанка, ты – незабыўная,

Ты ў марах і думках маіх,

І любоўю сваёй неразрыўнаю

Сагравай патрыётаў сваіх!

Езепов Дмитрий,

учащийся Мышанской средней школы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о