Прайшло чарговае пасяджэнне назіральнай камісіі, якое правяла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько. У час работы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Марына Цішкевіч (на фота) паведаміла прысутным пра арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў для асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, знаходзяцца на розных відах уліку  РАУС.

На кантролі суб’ектаў прафілактыкіРабота з дадзенай катэгорыяй накіравана на прафілактыку рэцыдыўнай злачыннасці, дапамогу землякам, якія аступіліся, знайсці сваё месца ў жыцці. У арганізацыю дзейнасці структур прафілактыкі, органаў улады ўваходзіць абследаванне жыллёвых умоў асуджаных, пры неабходнасці – прапанова месца пражывання, набыццё неабходнага для жыццяўладкавання, лячэнне ад алкагольнай залежнасці, працаўладкаванне.

Так, Ганна Кароль, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, паведаміла, што ў іх ведамстве пастаўлены на ўлік дзесяць асуджаных, траім з іх ужо аказана садзеянне ў працаўладкаванні, трое звярнуліся за адраснай дапамогай. На пасяджэнні былі разгледжаны асабістыя справы, у ходзе якіх з запрошанымі адбылася сур’ёзная і ад-крытая размова пра іх далейшыя планы на жыццё. Члены камісіі ўважліва выслухалі кожнага, прапанавалі дапамогу і шляхі вырашэння праблем.
– Задача назіральнай камісіі  – пасадзейнічаць асобам, якія адбылі пакаранне, уліцца ў грамадства і стаць на шлях выпраўлення, дапамагчы наладзіць страчаныя сацыяльныя сувязі, – падкрэсліла Святлана Уладзіміраўна.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о