9 мая адзначылі 78-ю гадавіну з дня Вялікай Перамогі

0
353

У Беларусі 9 мая адзначылі 78-ю гадавіну з дня Вялікай Перамогі. Для народа нашай краіны гэта святое свята. Вайна доўжылася 1418 дзён і начэй, у ёй загінуў кожны трэці беларус.9 мая адзначылі 78-ю гадавіну з дня Вялікай Перамогі 9 мая адзначылі 78-ю гадавіну з дня Вялікай Перамогі

9 мая адзначылі 78-ю гадавіну з дня Вялікай ПерамогіЗ самай раніцы прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і арганізацый Петрыкаўшчыны ўскладалі вянкі да помнікаў героям вайны, воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, памятных знакаў.

Урачысты мітынг у гонар Дня Перамогі прайшоў у гарадскім парку райцэнтра. Каля помніка воінам-вызваліцелям сабраліся Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, кіраўніцтва раёна, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, вучні школ.
Словы бязмежнай падзякі і ўдзячнасці за выратаваны свет прагучалі з вуснаў кіраўніка раёна Аляксандра Кохана: “У гэты дзень мы асабліва адчуваем моц і веліч нашай Бацькаўшчыны, адзінства і мужнасць народа. Сярод тых, хто ў цяжкіх баях і бітвах здабываў доўгачаканую Перамогу, было нямала і петрыкаўчан. У летапіс раёна залатымі літарамі ўпісаны імёны Фёдара Малышава, Івана Самбука, Сямёна Сцяпука, Аляксандра Ліпунова, Антона Даніліцкага”.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў і ахвяр той страшнай вайны, кветкамі, якія ўсклалі да помніка.

Традыцыйна асноўнымі пляцоўкамі для святкавання Дня Перамогі сталі гарадская плошча і парк. Тут сабраліся жыхары і госці абсалютна ўсіх узростаў. Асабліва шмат было дзяцей. Многія з іх былі апрануты ў ваенную форму ўзору Вялікай Айчыннай вайны, і трымалі ў руках беларускія сцягі і сцягі Перамогі.

Так, на плошчы прайшоў святочны парад: супрацоўнікі РАНС прайшлі з Палатном Перамогі, школьнікі – з партрэтамі гераічных продкаў у рамках патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, навучэнцы Цэнтра творчасці арганізавалі флаг-шоу, а зусім маленькія дзеткі з шарыкамі ў руках паказалі танцавальны нумар. Завяршыўся парад выступленнем пераможцаў раённага конкурсу “Школьны вальс”.
У гарадскім парку на сцэне амфітэатра разгарнулася сапраўднае сузор’е талентаў. Канцэртная праграма творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі раёна “Не гасне памяці агонь” нікога не пакінула абыякавым.

Для юных наведвальнікаў святочнай пляцоўкі было прыгатавана шмат месцаў, дзе можна было правесці час не толькі з цікавасцю і задавальненнем, але і з карысцю. Самыя маленькія петрыкаўчане і госці горада маглі павесяліцца на батутах, пагуляць з канструктарам. Больш старэйшыя дзеці змаглі паспрабаваць свае сілы ў шашках і шахматах.

Хто стаміўся ад актыўнага баўлення часу, мог перакусіць ля палатак з самымі разнастайнымі стравамі: шашлыком, бульбай-фры, хот-догамі, ватай з цукру і іншымі пачастункамі.

Дарэчы, ганаровы госць Максім Рыжанкоў, наведваючы выставы, арганізаваныя да 9 мая, адзначыў, што на Петрыкаўшчыне Дзень Перамогі сапраўды арганізаваны з любоўю і душэўнай цеплынёй. Вочы дзяцей гараць, а гэта значыць, што памяць пра подзвіг будзе жыць. “Вельмі рады разам з жыхарамі Петрыкаўскага раёна сустрэць гэтае вялікае свята!”, – сказаў Максім Уладзіміравіч.

Напрыканцы дня прайшоў канцэрт творчых выканаўцаў і калектываў пад назвай “Пераможны май”. Затым жыхары праспявалі разам фінальную знакамітую песню “Дзень Перамогі”. Скончылася чарада мерапрыемстваў святочным салютам.
Больш фота і відэа вы можаце паглядзець на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о