Шукаў грыбы – знайшоў зброю і пакаранне

0
377

Судом Петрыкаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў адносінах да абвінавачанага па артыкуле 295 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь – незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі.

Шукаў грыбы –  знайшоў зброю і пакаранне

Як было ўстаноўлена ў час следства, восенню мінулага года жыхар райцэнтра ў час збору грыбоў знайшоў у лесе паляўнічае гладкаствольнае ружжо, якое забраў з сабою. Дома ён вырашыў з яго зрабіць абрэз, у выніку чаго з дапамогай нажоўкі па метале адпілаваў прыклад і ўкараціў ствол. Абрэз пасля гэтага ён пастаянна захоўваў па месцы жыхарства, пакуль гэта не стала вядома мясцовым жыхарам, якія і паведамілі ў міліцыю. У час правядзення агляду абрэз быў канфіскаваны і накіраваны для правядзення экспертызы, па выніках якой было ўстаноўлена, што ён з’яўляецца агнястрэльнай зброяй.

Судом Петрыкаўскага раёна абвінавачаны асуджаны да пакарання ў выглядзе аднаго года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Варта адзначыць, што незаконныя дзеянні (набыццё, захоўванне, перавозка, нашэнне) у адносінах да паляўнічай гладкаствольнай зброі не з’яўляюцца падставай для крымінальнага пакарання і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную артыкулам 24.46 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

У той жа час, калі чалавек самавольна змяніў канструкцыю дадзенай зброі і яна будзе прыдатнай для правядзення стрэлаў, яго дзеянні будуць кваліфікаваны па артыкуле 295 Крымінальнага кодэкса, максімальнае пакаранне за якое прадугледжвае пазбаўленне волі да 7 гадоў са штрафам.

Сяргей ТАБОЛІЧ,
пракурор раёна саветнік юстыцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о