Школьнікі прэзентавалі сацыяльныя праекты

0
515

Свае ідэі ў рамках раённага конкурсу “Лепшы сацыяльны праект” прадставілі на базе сярэдняй школы № 2 восем лідараў школьных Саветаў старшакласнікаў.

Так, школьнікі ў фармаце прэзентацыі паказалі, як дапамагчы сацыялізіраваць людзей, якія маюць інваліднасць, або пражываюць у спецыяльных установах, дзе ім аказваецца медыцынскі догляд, таксама некаторыя праекты былі прысвечаны адметным месцам і вядомым людзям нашага раёна, не абышлі школьнікі тэму здаровага ладу жыцця, паказаўшы, як дрэнна ўплываюць электронныя цыгарэты на малады арганізм.

У другім этапе конкурсу на суд журы былі прадстаўлены 9 праектаў ад вучняў Ляскавіцкай, Капаткевіцкай, Конкавіцкай, Пціцкай, Брынеўскай, Мышанскай сярэдніх школ, а таксама гарадскіх устаноў адукацыі ў наступных кірунках: духоўна-маральны, гісторыка-культурны, сацыяльна-педагагічны напрамкі.

У напрамку “Духоўна-маральнае” 1 месца ў Аляксандра Грамовіча з Пціцкай сярэдняй школы. 2 месца ў Алены Сарока з Капаткевіцкай і Веранікі Бамбізы і Ксеніі Андык з Ляскавіцкай сярэдніх школ. На 3-м месцы праект Арыны Касы з сярэдняй школы № 1.
У гісторыка-культурным напрамку 1 месца заняла вучаніца Брынёўскай сярэдняй школы Ангеліна Літош. 2 месца падзялілі Дзмітрый Несцярчук з сярэдняй школы № 2 і валанцёрскі атрад Конкавіцкай сярэдняй школы.

У напрамку “Аздараўленчы” 2 месца ў каманды з гімназіі горада Петрыкава. У напрамку “Сацыяльна-педагагічны” 3 месца заняла Дар’я Драбніца з Мышанкі. Для рэалізацыі ўсімі ўстановамі адукацыі ў студзені-маі 2024 года быў выбраны праект Брынёўскай сярэдняй школы. А таксама ўсе ўстановы адукацыі павінны прыняць для рэалізацыі праекты Конкавіцкай і сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава.

Як адзначылі арганізатары конкурсу, усе работы маюць высокую грамадскую значнасць. З кожным новым сезонам праекты становяцца ўсё больш сур’ёзнымі. Пануюць ідэі, якія пры мінімальных укладаннях могуць дапамагчы вялікай колькасці людзей.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты Школьнікі прэзентавалі  сацыяльныя праекты

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о