Моманты, якія кранаюць душы

0
337

У краіне прайшла, напэўна, самая цёплая і кранальная акцыя – “Ад усёй душы”, прысвечаная людзям залатога ўзросту.

Моманты, якія кранаюць душыНе засталася ў баку ад добрых спраў і Петрыкаўшчына: ва ўсіх населеных пунктах адбыліся мерапрыемствы, якія прадэманстравалі дабрыню, павагу, міласэрнасць да старэйшага пакалення. У канцы мінулага тыдня да марафону далучылася раённая грамадская арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” на чале са старшынёй Святланай Сянько. Са словамі падтрымкі і салодкімі падарункамі лідар грамадскай арганізацыі наведала пацыентаў аддзялення сястрынскага догляду Навасёлкаўскай участковай бальніцы.

Пастаяльцы аддзялення чакалі гасцей у холе, упрыгожаным у адпаведнасці з навагоднімі святамі, дзе панавала цёплае, дружалюбная абстаноўка.
– Клопат пра жыхароў старэйшага пакалення – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, – адзначыла прадстаўнік улады ў пачатку сустрэчы. – Дадзеная акцыя дэманструе сапраўдныя якасці беларусаў, вучыць моладзь клопату пра сваіх бабуль і дзядуль, дае падставу працоўным калектывам, прафсаюзным арганізацыям яшчэ раз узгадаць пра ветэранаў працы.

Святлана Уладзіміраўна пажадала прысутным здароўя, аптымізму, добрага настрою, падзякавала за іх шчырасць і веру ў будучыню.
З навагодняй канцэртнай праграмай аддзяленне наведалі артысты філіяла Навасёлкаўскага СДК. Песні, вершы, байкі, танцы з Дзедам Марозам і Снягуркай – усё было ў той дзень для іх, людзей, якім патрэбныя наш клопат і ўвага.
Са словамі ўдзячнасці ад пацыентаў аддзялення да арганізатараў сустрэчы звярнулася Яўгенія Мінічна Дубіна.
– Прадстаўнікі раённай улады, артысты Дома культуры не забываюць пра нас ні на адно свята. Дзякуй вам за гэта! Нягледзячы на тое, што мы штодня адчуваем клопат і ўвагу з боку персаналу, сёння мы атрымалі часцінку вашага цяпла. Успаміны пра сустрэчу будуць доўгі час саграваць нам душы.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о