Са святам, праваахоўнікі!

0
565

З нагоды Дня міліцыі начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аркадзій Масійчук падвёў вынікі працы і павіншаваў калег з прафесійным святам.

– Дзякуючы зладжаным дзеянням усіх падраздзяленняў і прафілактычнай рабоце з насельніцтвам у рэгіёне знізіўся ўзровень злачыннасці.
Па выніках мінулага года дасягнута зніжэнне колькасці злачынстваў на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, у тым ліку здзейсненых па накірунку дзейнасці крымінальнага вышуку, – адзначыў Аркадзій Мікалаевіч.

За бягучы год не зарэгістравана забойстваў, згвалтаванняў, рабаванняў, разбояў, фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, махлярстваў. Адзначаецца зніжэнне колькасці злачынстваў, што былі ўчынены ў стане алкагольнага ап’янення, асобамі раней судзімымі. Назіраецца станоўчая дынаміка па скарачэнні злачынстваў, якія здзейснілі непаўналетнія і групы асоб.

– Галоўным індыкатарам работы міліцыі ва ўсе часы з’яўляецца спакой і парадак на вуліцах. Міліцыя робіць усё неабходнае, каб стварыць бяспечныя ўмовы для спакойнага жыцця і працы ўсіх жыхароў і гасцей Петрыкаўшчыны. Сёння словы шчырай падзякі за паспяховую працу я выказваю ўсім супрацоўнікам аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама. Абраўшы нялёгкую прафесію міліцыянера, вы прысвяцілі сваё жыццё забеспячэнню бяспекі на роднай зямлі. Самых цёплых і паважлівых слоў у прафесійнае свята заслугоўваюць і ветэраны органаў унутраных спраў.

Асабісты састаў аддзела ўнутраных спраў будзе і надалей эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы і, памнажаючы слаўныя традыцыі, з гонарам служыць Айчыне.
З нагоды прафесійнага свята выказваю словы глыбокай падзякі і ўдзячнасці матулям, жонкам і дзецям супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія захоўваюць дамашняе цяпло, падзяляюць з намі поспехі і няўдачы, з хваляваннем і трывогай чакаюць нас са службы.

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны, родныя і блізкія праваахоўнікаў! Яшчэ раз віншую вас з Днём беларускай міліцыі! Жадаю ўсім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, сямейнага дабрабыту, далейшых поспехаў у нялёгкай працы на карысць нашай Радзімы! – адзначыў начальнік РАУС.

Запісаў Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о