Прыміце меры па забеспячэнні электрабяспекі!

0
373

Электрабяспека на дачы

Лета – час дачнага сезона. Многія з нас любяць адпачываць на дачы, а каб адпачынак не быў сапсаваны, неабходна прыняць меры па забеспячэнні электрабяспекі.

Так, у жніўні мінулага года ў Брэсцкай вобласці здарыўся няшчасны выпадак. Мужчына на сваім дачным участку касіў траву трымерам. У час працы провад падаўжальніка наматала на шпульку трымера, у выніку чаго адбылося пашкоджанне ізаляцыі провада і мужчына быў смяротна траўміраваны электрычным токам.

Энергагазінспекцыя рэкамендуе пасля працяглай адсутнасці на дачным участку пераканацца ў спраўнасці электраправодкі ў доме і гаспадарчых пабудовах. Пры неабходнасці выканайце яе рамонт ці замену.

Перад ужываннем пераноснай прылады і абсталявання праверце яго спраўнасць, наяўнасць відэльцаў, адсутнасць пашкоджання ізаляцыі. Адключайце падаўжальнік перад тым, як яго наматаць.

Пры абразанні дрэў не дакранайцеся да правадоў ліній электраперадачы. Не дапускайце ўрастання галін дрэў у правады ліній электраперадачы.

Таксама рэкамендуецца ўсталяваць у загараднай хаце прыладу ахоўнага адключэння, якая ў выпадку няспраўнасці ў электрычнай сетцы абароніць вас і вашых блізкіх ад удару электрычнага току.

Аляксей Савянок,

інспектар Петрыкаўскай РЭГІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о