Правілы ведаем і выконваем

0
549

Выратавальнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прымаюць актыўны ўдзел у навучанні непаўналетніх неабходных правілам жыццядзейнасці.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” спецыялісты арганізоўваюць для малых з дзіцячых садкоў мерапрыемствы ў форме забаўляльных гульняў. Як паводзіць сябе на вадаёме? Што трэба ведаць, адпраўляючыся ў лес? Ці небяспечна знаходзіцца пад сонцам? Дзе можна гуляць, а якія месцы трэба пазбягаць? На гэтыя і іншыя пытанні шукаюць адказы агняборцы і дзеці.

Пры наведванні ўстаноў дашкольнай адукацыі паўтараюцца дзеянні пры ўзнікненні пажару, іншых надзвычайных сітуацый, нумары тэлефонаў экстранных службаў. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікае гульня “Небяспечна – бяспечна”, дзе рабяты расказваюць супрацоўнікам РАНС, якія рэчы могуць быць небяспечнымі і чаму з імі нельга гуляць.

– А калі пажар? – пытае ў дзяцей інспектар.
– Будзем уцякаць, – хутка адказваюць малышы. Выхаванцы дэманструюць як правільна размаўляць з дыспетчарам МНС у выпадку надзвычайнай сітуацыі, а спецыялісты службы выратавання расказваюць дзецям пра прыбор, які апавяшчае пры ўзнікненні пажару – аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Напрыканцы дашкалятам дэманструецца серыя мультфільмаў МНС “Чароўная кніга”. Выратавальнікі ўпэўнены, што такія сустрэчы вельмі карысныя, бо менавіта праз гульні, малышы лепш за ўсё запамінаюць дзеянні пры небяспечнай сітуацыі.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о