На мінулым тыдні адбылася пяцьдзясят пятая сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Асноўнае пытанне, вынесенае на парадак дня: аб рабоце мясцовага самакіравання па выкананні рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці на 2021-2025 гады”.

Як адзначыў у сваім выступленні начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Семяніцкі, на Петрыкаўшчыне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, выкананне якіх спрыяе захаванню стабільнай сітуацыі на рынку працы. Са студзеня па жнівень бягучага года з пытаннем працаўладкавання звярнуліся 310 грамадзян, з іх былі зарэгістраваны беспрацоўнымі 71 чалавек. На 1 верасня бягучага года адкрытымі з’яўляюцца 319 вакансій, на ўліку знаходзяцца 9 беспрацоўных.

Праца як аснова жыццядзейнасціБыло агучана, што за справаздачны перыяд упраўленнем па працы аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 282 грамадзянам, у тым ліку 63 беспрацоўным. Прайшлі прафесійную падрыхтоўку 5 чалавек, 1-му жыхару аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Мікалай Уладзіміравіч адзначыў, што 51 грамадзянін за восем месяцаў бягучага года прыняў удзел у аплатных грамадскіх працах. Сродкі бюджэту Фонду ў суме 13,7 тысячы рублёў выкарыстаны на выплату заработнай платы беспрацоўным, набыццё матэрыялаў для выканання грамадскіх работ. Упраўленнем па працы была прапанавана часовая занятасць 140 навучэнцам устаноў адукацыі раёна, праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці грамадзян, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы. Так, за восем месяцаў аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 12 грамадзянам дадзенай катэгорыі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о