Напэўна, няма ў нашай краіне свята больш пранізлівага і кранальнага, чым Дзень Перамогі. Гэта дзень памяці тых, хто адваяваў права на жыццё наступным пакаленням. Прыклад франтавікоў і працаўнікоў тылу – аснова выхавання маладога пакалення ў духу патрыятызму і любові да Айчыны. Быць нашчадкамі Вялікай Перамогі – гэта не толькі вялікі гонар, але і велізарная адказнасць. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, за тое, што выстаялі ў той страшнай вайне.
У гэты вялікі Дзень Перамогі жадаю нашым ветэранам здароўя, увагі і любові блізкіх і родных людзей! Усім жыхарам раёна жадаю міру, дабра. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць любоў, цеплыня і ўзаемапавага!

Алег СЛІНЬКО, член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о