Напярэдадні Дня Перамогі сярэбраныя валанцёры, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра, у рамках Акцыі па ўборцы помнікаў і закінутых магіл, прывялі ў парадак Брацкую магілу на гарадскіх могілках. Грамадзяне залатога ўзросту выпалвалі траву, прыбіралі лістоту, смецце з магіл і міжраддзяў, выразалі зараснік. Пенсіянеры ачысцілі помнік і прылеглую тэрыторыю ад сухіх галін і смецця.
Сумна назіраць, як некаторыя помнікі і магілы зарастаюць і ператвараюцца ў смеццевыя звалкі. І як прыемна бачыць, калі магілы памерлых даглядаюць, падфарбоўваюць агароджы, садзяць кветкі. Памятаць пра тых, хто ўжо сышоў, – наш абавязак, каб сувязь пакаленняў не перарывалася.Закінутых магіл і помнікаў быць не павінна

 

Таццяна ГОЛУБ, загадчык аддзялення
дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о