Прайшоў суботнік. Неўзабаве людзі будуць браць удзел у адпаведным абласным мерапрыемстве. Шмат землякоў наводзілі парадак у сваіх населеных пунктах, каб зрабіць родныя мясціны прыгажэйшымі і больш камфортнымі для жыцця.
Іншыя ж асабісты камфорт паставілі не першае месца і відавочна абыякава паставіліся да намаганняў суседзяў.

Пакуль адны шчыравалі, другія - не зважалі ўвагі на чысціню
Нажаль, такая выява становіцца тыповай для кантэйнерных пляцовак

Менавіта такую выснову можна зрабіць, калі паглядзець на кантэйнерным пляцоўкі для збору другаснай сыравіны. Па-першае, жыхары часам слаба разбіраюцца што і куды кідаць: захацеў і адправіў пластыкавую бутэльку да шкла, ці шкляную — да пластыку. Акрамя гэтага і з харчовымі адходамі асабліва галаву не ламалі. Пакінулі поруч з кантэйнерамі, маўляў, камунальнікі збяруць і далучаць да агульнай кучы.

Пакуль адны шчыравалі, другія - не зважалі ўвагі на чысціню
«Прыкметы» адпачынку пакінутыя ў альтанцы

Псуюць агульную карціну і любіцелі адпачыць на вуліцы: каля лавачак і альтанак сметніцы перапоўненыя, і гэта ў лепшым выпадку, а здараецца, што «прыкметы» адпачынку раскідваюцца навокал, прама па ўласныя ногі.
Але ўсе мы жадаем жыць лепей, камфортней. Што рабіць з такімі небаракамі? Здаецца, трэба скарыстацца мерай непапулярнай, але эфектыўнай і ўзмацніць кантроль з боку грамадскага кантролю і праваахоўнікаў. Маўляў, не ўмееш сабе паводзіць — пакараюць рублём. А калі трэба, зробяць гэта перад грамадскасцю, каб на больш доўгі тэрмін засталося ў памяці і для іншых была навука.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о