Па інфармацыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, па стане на 11 гадзін 28 снежня падтопленым застаецца ўчастак аўтамабільнай дарогі Лучыцы-Хвойня працягласцю 40 метраў.

Глыбіня падтаплення ў асобных месцах дасягае 15 сантыметраў. Выратавальнікі звяртаюць увагу, што праезд магчымы толькі грузавым транспартам.

Работнікі ДРБУ-112 ужо праводзяць грэйдзіраванне аб’яздной дарогі праз вёску Сякерычы. Менавіта па гэтай дарозе будзе ажыццяўляцца сувязь з населеным пунктам Хвойня, медыцынскае і гандлёвае абслугоўванне.

Галіна КАЗАК.

інспектар прапаганды РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о