У аграгарадку Навасёлкі прайшоў Дзень вёскі. Урачыстасць была прысвечана людзям, якія тут жывуць, працуюць, гадуюць дзяцей, услаўляюць свой куток добрымі справамі. Гэта была, свайго роду, справаздача пра жыццё і гасціннасць вяскоўцаў, напамін: на навасёлкаўскай зямлі ёсць чым і кім ганарыцца.

Жыхароў і гасцей населенага пункта ў святочны суботні дзень чакалі разнастайныя мерапрыемствы, якія дазволілі адпачыць на свой густ. На пляцоўцы каля СДК – гандлёвыя палаткі, забавы для дзяцей. І калі надвор’е не дало ў поўнай меры вяскоўцам правесці час на вуліцы, то ва ўстанове культуры іх чакала захапляльная і цікавая праграма да самага вечара.

У фае Дома культуры раскінуўся “Пятроўскі кірмаш”, які красамоўна дэманстраваў: у вёсцы спакон вякоў захоўваюць багатую культурную спадчыну, зберагаюць народныя традыцыі і рамёствы. З густам накрытыя ў народным стылі сталы са стравамі нацыянальнай кухні падкрэслівалі самабытны талент у кулінарнай справе мясцовых жыхароў і землякоў з іншых сельскіх Саветаў. І да пачатку ўрачыстай часткі жыхары, госці Навасёлак мелі магчымасць пагутарыць, пачаставацца стравамі, наведаць тэматычныя выставы. Назіраючы за прысутнымі, можна было заўважыць: наколькі прыўзняты, радасны настрой, ва ўсім адчуваўся гонар за родны край. Напачатку цырымоніі са шчырымі віншаваннямі да жыхароў Навасёлак звярнулася намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Янчанкава. Прадстаўнік улады выказала вяскоўцам удзячнасць за любоў да роднага краю, за клопат аб яго добраўпарадкаванні, захаванне мясцовай гісторыі і пажадала аграгарадку росквіту і развіцця.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о