У першую нядзелю чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць беларускія меліяратары. І хоць прадстаўнікі гэтай прафесіі звышнатуральных здольнасцяў не маюць, але, кажучы метафарычна, менавіта ім пад сілу ператварыць вільгаць глебы ў “жывую ваду”, увесці і падтрымліваць землі ў прыдатным стане для гаспадарчых патрэб.

Героя для гэтага матэрыяла шукаць не прыйшлося – надзейнага і перспектыўнага спецыяліста адзначыў сам калектыў. За сціплымі словамі прапановы калег была, хіба не лепшая, адзнака прафесіяналізму: “хоць і малады, але справу сваю ведае, пра такіх кажуць – чалавек на сваім месцы”.

Па-над усімі складанасцямі – вынікі агульнай працы

Вадзім Паўтаран – ураджэнец аграгарадка Бабунічы. Пасля заканчэння 9-ці класаў паступіў у Пінскі агра-тэхнічны каледж, звязаўшы свой лёс з прафесіяй меліяратара. На пытанне: з чым быў звязаны выбар, мужчына адказвае: “Шчыра кажучы, да паступлення з асаблівасцямі меліярацыйнай справы я быў знаёмы толькі ў агульных рысах, ды і сярод блізкіх прадстаўнікоў прафесіі няма. Матуля мая, Наталля Рыгораўна, працуе ў галіне гандлю, бацька, Сяргей Уладзіміравіч, – аграрый. Прыглядзецца да будучай спецыяльнасці дапамаглі старэйшыя таварышы, што вельмі хвалілі навучальную ўстанову і адзначалі, што меліяратар запатрабаваны і на сённяшні дзень, і ў будучыні. Так і паступіў, а цяпер узгадваю свой выбар без шкадаванняў!”.
На практыку Вадзім Сяргеевіч трапіў у Петрыкаўскі ПМС і выконваў абавязкі інжынера-гідратэхніка. З гэтага моманту, па сутнасці, спецыяліст і не змяняў свайго месца працы – пасля заканчэння навучальнай установы два гады працаваў выконваючым абавязкі начальніка ўчастка, а потым быў зацверджаны на гэтай пасадзе. Атрымаўшы дыплом, Вадзім паступіў на завочнае аддзяленне Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, што знаходзіцца ў горадзе Горкі і ўжо чацвёрты год засвойвае спецыяльнасць “інжынер-меліяратар”.
“Калектыў у нас зладжаны, кожны падтрымае, дапаможа, калі ў гэтым ёсць патрэба. Людзі тут звыклыя да працы, выконваюць свае абавязкі старанна. Хлеб меліяратара нялёгкі і справу сваю трэба добра ведаць – таму ў нас вы не знойдзеце, “пералётных працаўнікоў”, што прыходзяць у пошуках “лёгкага рубля”, – дзеліцца меркаваннем Вадзім Паўтаран.

Па-над усімі складанасцямі – вынікі агульнай працыДырэктар Петрыкаўскага ПМС Аляксандр Пінчук: “Вадзім – просты сялянскі хлопец, як кажуць, ад зямлі. Не кожны выбірае нялёгкі шлях меліяратара, але гэты малады чалавек не толькі спраўляецца са сваёй справай, але і выконвае абавязкі на ўзроўні больш вопытных спецыялістаў. Таму яго прозвішча займае годнае месца на Дошцы гонару прадпрыемства.
Галоўная якасць Вадзіма Сяргеевіча – добрасумленнасць. Упэўнены, што з цягам часу мужчына адточыць і якасці кіраўніка – стане больш патрабавальны да падначаленых, удасканаліць выканаўчыя алгарытмы – усё гэта абавязкова прыйдзе з вопытам і яму можна будзе даверыць больш адказныя пасады, захоўваючы ўпэўненасць, што Вадзім не падвядзе.

Працоўны дзень меліяратара пачынаецца з 7-мі гадзін раніцы. Пасля нарады з кіраўніком і размеркавання работнікаў тэхніка адпраўляецца на месцы. А вось скончыць працоўны дзень па гадзінніку не заўсёды выпадае, бо першапачатковая задача спецыялістаў – тэрмінова спраўляцца з аб’ёмамі вытворчасці. Таму ехаць дадому тым, хто нясе жывую ваду на палеткі прыходзіцца, часам, і ў 6, і ў 7 гадзін вечара.
– Усе складанасці нашай спрывы адыходзяць для мяне на другі план, калі паглядаю на вынікі нашай працы. Як грама-дзянін сваёй краіны я радуюся, што землі падрыхтаваныя да сельскагаспадарчых работ і дадуць ураджай, а як начальнік участка я не магу не ганарыцца сваімі спецыялістамі, якія атрымаюць годны заробак за сваю нялёгкую, але карысную справу, – адзначыў Вадзім Паўтаран.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о