Выпрацоўка цеплавой энергіі – адзін з асноўных відаў дзейнасці прадпрыемства камунальнай гаспадаркі. 39 кацельняў сумарна выпрацоўваюць 78,1 гігакалорый у гадзіну.

Нясуць цяпло у кватэры Петрыкаўшчыны

Электраманцёр Генадзій Крацюк – адзін з тых, ад чыёй адказнай работы і пільнасці залежыць цеплыня нашых дамоў

Працягласць цеплавых сетак складае 68,4 кіламетры. На мясцовых відах паліва працуюць 37 кацельняў, самая магутная з іх – міні-ЦЭЦ, якая забяспечвае частку горада гарачай вадою і ацяпленнем. Кіруе структурай майстар Вячаслаў Луцэнка.

Нясуць цяпло у кватэры Петрыкаўшчыны

Нясуць цяпло у кватэры Петрыкаўшчыны

Нясуць цяпло у кватэры Петрыкаўшчыны

Агульны даход камунальнай гаспадаркі ад паслугі ацяплення і гарачага водазабеспячэння за мінулы год склаў 5914 тысяч рублёў, 590 з іх прыходзяцца менавіта на міні-ЦЭЦ. Для патрэб цепла-энергацэнтралі патрэбна 120-150 кубічных метраў трэсак у суткі. Гэтыя аб’ёмы паліва забяспечвае прадпрыемству ЭЛПГ “Ляскавічы”, Петрыкаўскі лясгас, прыватныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. А канчатковую дапрацоўку сыравіны вырабляюць уласнай драбільнай машынай.
Пад кіраўніцтвам майстра Ігара Мароза працуе пры камунгасе ўчастак лесанарыхтоўкі, які забяспечвае палівам усе кацельні раёна.

Нясуць цяпло у кватэры Петрыкаўшчыны

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о