25 верасня ў 11 гадзін у Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, па адрасе: горад Мінск, вуліца Славінскага, 4, адбудзецца Дзень адкрытых дзвярэй.
Для гасцей прадугледжана насычаная, цікавая і пазнавальная праграма. Будзе прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу, спецыялізаванымі кабінетамі, жыццём, бытам і вольным часам курсантаў-пагранічнікаў. Спецыялісты-кінолагі і асабісты састаў роты ганаровай варты прадэманструюць прафесійнае майстэрства. Таксама ў праграме – выставы сучасных узораў узбраення і тэхнікі, зно-сіны з курсантамі, прафесарска-выкладчыцкім саставам і кіраўніцтвам Інстытута, паказальныя выступленні курсантаў па рукапашным баі і іншае.

Інстытут пагранічнай службы запрашаеЖадаючым будзе прадастаўлена магчымасць прайсці папярэдняе прафесійнае прафарыентацыйнае тэсціраванне.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о