Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей

0
654

Таленавітыя, адораныя і мэтанакіраваныя вучні, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, творчасці і спорце, атрымалі падарункі ад Петрыкаўскага райвыканкама.

Навагодняе прадстаўленне для 240 адораных дзяцей Петрыкаўшчыны ў рамках акцыі “Нашы дзеці” прайшло напярэдадні Новага года ў гарадскім Доме культуры. Навагодняе шоу сабрала ўсіх навучэнцаў з раёна, хто быў адзначаны граматамі і дыпломамі на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і алімпіядах.

На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец.
Святлана Уладзіміраўна выступіла з віншавальным словам: “Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” звязвае ўсе пакаленні беларусаў, якія растуць і сталеюць на добрых і прыгожых справах. Свята аб’яднала разумных, таленавітых, крэатыўных рабят, якія ўвесь год стваралі праекты, займаліся валанцёрскай дзейнасцю, праяўлялі сябе на навуковых форумах, дэманстравалі ўменні на творчых пляцоўках. Гэта тыя, хто сваімі поспехамі праслаўляе наш раён”.

Святлана Уладзіміраўна пажадала ўсім дзецям і іх настаўнікам здароўя, удачы, поспехаў, смела ісці па жыцці, пракладваць свой унікальны шлях і ўручыла падарункі і падарункавыя сертыфікаты вучням і педагогам, якія прынеслі ў скарбонку дасягненняў раёна граматы і дыпломы.
Святочнае мерапрыемства незвычайнае тым, што яго ўдзельнікі – дзеці.
Вучні ўстаноў адукацыі падрыхтавалі навагодняе прадстаўленне з танцамі і песнямі. Арганізатары пастараліся, каб кожнаму хлопчыку і дзяўчынцы, якія прысутнічалі ў зале, было цікава і каб уражанні засталіся незабыўнымі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей

Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей

Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей Навагоднім канцэртам у Петрыкаве павіншавалі адораных дзяцей

Н. ПЕТРУШЕНКО.

Фото автора.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о