7 верасня ў Рэчыцы стартавала рэспубліканская акцыя “Беларусь адзіная”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

У Палацы культуры і тэхнікі “Нафтавік” сабралася больш за сем соцень жыхароў розных куткоў Гомельшчыны. Пляцоўка аб’яднала прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый, палітычных партый, моладзь.
Таварыства “Веды” другі год праводзіць акцыю з сімвалічнай назвай “Беларусь адзіная”. Калі ў 2021-м гаварылі больш пра грамадска-палітычны парадак дня, абмяркоўвалі грамадзянскую супольнасць, партыйнае будаўніцтва, то сёлета дыялог вядзецца з пазіцыі Года гістарычнай памяці. “Кіраўніком дзяржавы на адкрытым уроку 1 верасня былі расстаўленыя шматлікія акцэнты, у тым ліку па гістарычных пытаннях, бо без гісторыі немагчыма акрэсліць ніякую перспектыву. Нездарма кажуць: гісторыя – настаўніца жыцця. Гэта так і ёсць. І ў час адкрытага ўрока Прэзідэнта мы гэта наглядна ўбачылі”, – падкрэсліў старшыня праўлення Беларускага таварыства “Веды” Вадзім Гігін.
Першым спікерам выступіў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, Вячаслаў Даніловіч, які адзначыў, што ва ўмовах інфармацыйных і гібрыдных войнаў неабходна супрацьстаяць навязванню скажоных, чужых уяўленняў пра гістарычны шлях і перспектывы беларускага народа, актуалізаваць важнасць асэнсавання мінулага вопыту з беларускіх нацыянальных пазіцый.
Спікер Ігар Марзалюк пад-крэсліў, што працуючы са студэнцкай аўдыторыяй, бачыць цікавасць і імкненне моладзі ведаць сваё гістарычнае мінулае. “Нашы студэнты дастаткова падкаваны ў сваіх гістарычных ведах. З гэтага года ў ВНУ з’явіўся новы прадмет – гісторыя беларускай дзяржаўнасці. Гэта толькі пашырыць веды студэнтаў”, – дапоўніў ён.
Беларусы хочуць разабрацца ў сваёй гісторыі, каб больш дакладна ўяўляць сучаснасць і бачыць перспектывы. Такой думкай па-дзяліўся старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” Вадзім Гігін.
Загадчык кафедры гісторыі ГДУ імя Ф.Скарыны, доктар гістарычных навук, прафесар Мікалай Мязга падкрэсліў важнасць рэгіянальных акцэнтаў.
– Усе нашы рэгіёны развіваюцца ў агульнай канцэпцыі і гісторыі рэспублікі, у тым ліку экана-мічных і палітычных працэсаў. У той жа час кожны рэгіён мае свае асаблівасці. У гісторыі Гомельскай вобласці былі свае спецыфічныя асаблівасці гістарычнага развіцця і ў перыяд ВКЛ, і Вялікай Айчыннай вайны. Не выпадкова 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці: веданне сваёй гісторыі, захаванне гістарычнай памяці – вельмі важна. Па сутнасці, нацыя фарміруецца шмат у чым за кошт ведання сваёй гісторыі. Без гэтага паўнавартасная нацыя практычна немагчымая. Беларуская ідэнтычнасць будзе і далей умацоўвацца дзякуючы таму, што мы будзем глыбей вывучаць свае карані, сваю гісторыю, – распавёў Мікалай Мязга.
У ходзе дыскусіі ўдалося абмеркаваць шэраг актуальных тэм. Жывыя зносіны і абмен меркаваннямі, якія ляжаць у аснове форума, цалкам сябе апраўдалі.
Ініцыяваная таварыствам “Веды” акцыя “Беларусь адзіная” прадоўжыць шлях па рэгіёнах краіны.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о