Надзённыя праблемы дарожнай бяспекі

0
414

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, дзяржаўтаінспекцыя паведамляе пра праведзеныя мерапрыемствы адзінага дня бяспекі “Бяспечная дарога да школы – задача дарослых!” і прафілактычнага мерапрыемства “П’янаму не месца за рулём!”.
Так, 26 жніўня на тэрыторыі раёна праводзіўся адзіны дзень бяспекі пад дэвізам “Бяспечная дарога да школы – задача дарослых!”. Звяртаем вашу ўвагу, што за бягучы год на дарогах Гомельшчыны, у параўнанні з перыядам года мінулага, павялічылася колькасць аўтааварый, у якіх пацярпелі дзеці – на 3 і дасягнула 30-ці здарэнняў. Колькасць параненых павялічылася на 5 і дасягнула 31-го непаўналетняга. Загінулі 4 непаўналетнія асобы, што ўдвая болей, чым летась.
Галоўная прычына, з-за якой дзеці трапляюць пад машыны – адсутнасць навыка прадбачання магчымай небяспекі. Тлумачэнняў ПДР, гутарак з дзецьмі недастаткова, бо падчас паводзін дзейнічаюць не столькі веды, колькі звычкі, якія можна прывіць толькі ў рэальных умовах дарогі асабістым прыкладам з боку бацькоў.
З 17 па 26 жніўня на Петрыкаўшчыне праводзілася прафілактычнае мерапрыемства “П’янаму не месца за рулём!”. У гэты перыяд супрацоўнікамі АДАІ сумесна з іншымі службамі праводзіліся рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы найбольш верагодных месцаў з’яўлення вадзіцеляў у нецвярозым стане, а таксама вадзіцеляў, што не маюць правоў кіравання. За тэрмін правядзення мерапрыемства на тэрыторыі раёна затрымана 4 вадзіцеля, што не мелі права кіравання і 1 асоба, што кіравала транспартным сродкам у нецвярозым стане.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ Петрыкаўскага РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о