У Беларусі вядуцца выплаты матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі. Яе атрымаюць больш за дзесяць тысяч чалавек, сярод якіх і 124 петрыкаўчаніна.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі вызначана, што кожны год напярэдадні Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, выплачваецца матэрыяльная дапамога. Сёння гэта істотная грашовая падтрымка для тых, хто падарыў нам мірнае неба.

– Так, інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а на тэрыторыі Петрыкаўшчыны на сённяшні дзень гэта 1 чалавек, па Указу выплачана 2000 рублёў. Членам сем’яў ваенна-служачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (мужу ці жонцы, якія не ўзялі новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам), а іх на тэрыторыі раёна 4 чалавекі – 850 рублёў.

Былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе адпаведна заканадаўству – на Петрыкаўшчыне такіх 118 чалавек – 850 рублёў. А таксама інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў – таксама 850 рублёў.

Адпаведную выплату атрымаў 1 чалавек. Агульная сума выплат на Петрыкаўшчыне склала 106550 рублёў, – паведаміў у час размовы начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Семяніцкі.

У Беларусі да ветэранаў, вязняў заўсёды асабліва трапяткое стаўленне, і ўсё ж напярэдадні 9 Мая ў іх дамах гасцей больш, чым у звычайныя дні. Прадстаўнікі мясцовай улады, дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльных службаў павіншавалі іх дома. Так грамадства імкнецца аддаць даніну павагі жывым сведкам тых вогненных гадоў, дзякуе ўдзельнікам бітваў, працаўнікам тылу, сілком вывезеным у фашысцкае рабства, за іх гераізм і стойкасць.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о