Дзень Перамогі – свята памяці

0
338

Дзень Перамогі для жыхароў нашай краіны – дапамагае нам захаваць сувязь з нашым мінулым і гісторыяй.

Успамінаючы і ўслаўляючы подзвіг нашых продкаў, мы ўмацоўваем пачуццё нацыянальнай ідэнтычнасці і салідарнасці. Гэтае свята дазваляе нам адчуць сябе часткай адзінага цэлага, што асабліва важна ў сучасным свеце.

Дзень Перамогі з’яўляецца напамінам пра каштоўнасць міру і свабоды. Успамінаючы жахі вайны, мы ўсведамляем, наколькі дорага каштуе суверэнітэт. Гэтае свята прымушае нас шанаваць тое, што мы маем і імкнуцца да захавання і ўмацавання міру ва ўсім свеце. З такім пасылам у горадзе і раёне былі арганізаваны розныя мерапрыемствы.

З самай раніцы прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны ўсклалі вянкі да помнікаў героям вайны, воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, памятных знакаў.

Кіраўнік раёна Аляксандр Кохан, ветэраны, прадстаўнікі сілавых структур усклалі вянкі да брацкай магілы землякоў, якая знаходзіцца на гарадскіх могілках. Так, старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Віталь Пілер і актыў Галубіцкага сельскага выканаўчага камітэта ўсклалі вянкі ля Знака памяці дыслакацыі манеўранай базы Дняпроўскай і Пінскай ваеннай флатыліі і каля магілы Героя Савецкага Саюза Мікалая Чалага. Таксама Віталь Уладзіміравіч прыняў удзел у мітынгу, які прайшоў у Конкавічах. У памяць пра подзвіг беларускага народа ў аграгарадку ўсталяваны дзве інфармацыйныя дошкі з імёнамі загінуўшых землякоў.

Між тым, петрыкаўскі гарадскі парк зіхацеў разнастайнымі выставамі, прысвечанымі Вялікай Перамозе. Для жыхароў і гасцей горада ўпершыню былі падрыхтаваны тэатралізаваныя імпрэзы, кожная была прысвечана пэўнаму перыяду Вялікай Айчыннай вайны “1941-1945 гады”.
Урачысты мітынг прайшоў у гарадскім парку райцэнтра. Каля помніка воінам-вызваліцелям сабраліся кіраўніцтва раёна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, вучні школ і гімназіі.

Словы бязмежнай падзякі за выратаваны свет прагучалі з вуснаў кіраўніка раёна Аляксандра Кохана: “Мы ўдзячныя тым, хто прынёс нашай краіне Перамогу, тым хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб несмяротным подзвігу герояў той вайны. У кожнай сям’і ўспамінаюць сваіх родных, сваіх герояў, ускладаюць кветкі да воінскіх мемарыялаў. Памяць аб подзвігу праз час выступае вялікай сілай, якая аб’ядноўвае, служыць жыццёвым арыенцірам для нас”.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў і ахвяр той страшнай вайны, кветкамі, якія ўсклалі да помніка.
Затым чараду святочных мерапрыемстваў разнастаіла канцэртная праграма творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі раёна “Не гасне памяці агонь”. Для юных наведвальнікаў свята былі арганізаваны месцы, дзе можна было карысна правесці час: дзеткі маглі павесяліцца на батутах, больш старэйшыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў шашках і шахматах.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Дзень Перамогі –  свята памяці

Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці Дзень Перамогі –  свята памяці

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о