На базе фізкультурна-аздараўленчай залы горада Петрыкава прайшла ІХ раённая спартакіяда сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту, а таксама прадстаўнікоў сталага ўзросту, неабыякавых землякоў, прыхільнікаў спартыўнай галіны.

Мерапрыемства мела асаблівае значэнне: яно прысвечана 10-годдзю ўтварэння пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту”. Прыемна адзначыць, што за дзесяць гадоў арганізацыя аб’яднала не адно пакаленне энергічных і мэтанакіраваных людзей, для якіх спорт стаў часткай жыцця.
Праграма спартакіяды, як заўсёды, была насычанай і разнастайнай. Удзельнікі спаборнічалі ў шашках і шахматах, дэманстравалі меткасць у дартсе, тэхніку ў настольным тэнісе. Асобнай цікавасцю карыстаўся більярд, дзе патрабуецца не толькі сіла, але і дакладны разлік.
Атмасфера ў зале панавала самая сардэчная. Нягледзячы на сур’ёзнае суперніцтва, удзельнікі падтрымлівалі адзін аднаго, а пасля гульняў ахвотна дзяліліся ўражаннямі і абменьваліся вопытам. Пераможцаў і прызёраў традыцыйна чакалі прыемныя ўзнагароды.
Хто ж стаў лепшым? Па выніках напружаных спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
Дартс
Сярод жанчын вяршыню п’едэстала заваявала Аксана Скрабец, срэбраны прызёр – Ірына Купрэй, бронза ў Людмілы Каюкала.Непаўторным пераможцам сярод мужчын стаў Сяргей Корж, другі вынік паказаў Аляксей Каюкала, тройку лідараў замкнуў Уладзімір Адаміч.
Настольны тэніс
Залаты поспех спадарожнічаў Аксане Кавальчук, на другой прыступцы – Аксана Скрабец і бронзавы прызёр – Кацярына Хамец. Сярод мужчын лепшым прызнаны Васілій Пінчук, на другім месцы – Сяргей Корж, а тройку прызёраў дапоўніў Андрэй Крот.
Шахматы
Каралевай шахматнай дошкі стала Людміла Зубар, срэбра – у Раісы Будзіловіч.
Шашкі
Пераможцам сярод жанчын прызнана Галіна Клапаць, сярэбраны прызёр – Ірына Купрэй і трэцяе месца заняла Людміла Зубар. Сярод мужчын першае месца ў Юрыя Юніцкага, Леанід Корж у сваю чаргу атрымаў срэбра і бронзавым прызёрам стаў Уладзімір Міцкевіч.
Більярд
Віртуозам більярднага кія прызнаны Уладзімір Кудравец, віцэ-чэмпіён – Уладзімір Літош. Трэцяе месца заняў Уладзімір Міцкевіч.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў і новых дасягненняў! Да новых спартыўных сустрэч!
Марыя ТАМКО, фота аўтара.






Оставить комментарий