Трэба прывучаць людзей да парадку

0
369

Апаратная нарада прайшла ў панядзелак, 6 лютага, у раённым выканаўчым камітэце. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна. Вёў нараду старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.

На планёрцы ў кіраўніка раёна былі ўзняты пытанні, звязаныя з работай назіральных камісій і мабільнай групы, аператыўнай абстаноўкай па лініі РАНС і РАУС, прафілактыкай захворванняў і вакцынацыяй і іншыя.

Пачалася апаратная нарада з разгляду пытання работы мабільнай групы райвыканкама і праведзенага маніторынгу аб’ектаў аграгарадка Камаровічыі. ААТ “Камаровічы” мела шэраг пытанняў па ўтрыманні, кармленні статку, своечасовым вывазе арганічных угнаенняў, навядзенні парадку. Варта зазначыць, што з моманту наведвання мабільнай групы да справаздачы на ўзроўні старшыні большасць заўваг, згодна прадстаўленых фотаматэрыялаў, выпраўлена. Выснова напрошваецца сама: пры гаспадарскім стаўленні і належным кантролі многіх заўваг можна пазбегнуць. Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан даручыў службам падчас правя-дзення маніторынгаў звяртаць пільную ўвагу і на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці, асабліва на здадзеныя ў арэнду. Парушэнняў шмат – трэба прывучаць людзей да парадку, бо гэта, як вядома – бяспека.

Трэба прывучаць людзей да парадку
Мікалай Семяніцкі: “Пры гаспадарскім стаўленні і належным кантролі многіх заўваг можна пазбегнуць”

Заслуханы быў і аналіз аператыўнай абстаноўкі па лініі РАНС і РАУС. Начальнік РАНС Мікалай Карабец далажыў пра аператыўную абстаноўку на тэрыторыі раёна. Асаблівая ўвага была нада-дзена наглядальным камісіям і супрацьпажарнай бяспецы. Найпершая ўвага выратавальнікаў – нядобранадзейным сем’ям, адзінокім і малазабяспечаным жыхарам раёна.

Не засталіся без ўвагі і мерапрыемствы па мінімізацыі наступстваў магчымай паводкі. Так, на мінулым тыдні зафіксавана паніжэнне вады ў рэках Пціч і Прыпяць. Сітуацыя кантралюецца як РАНС, так і іншымі структурамі. Аляксандр Васільевіч зазначыў, што людзі павінны адчуваць упэўненасць і падтрымку ў дадзеным пытанні.

Пад пільным кантролем пытанне выканання прагнозных паказчыкаў ва ўсіх галінах эканомікі. З інфармацыяй выступіла намеснік старшыні Аляксандра Янчанкава.
Пра адміністрацыйную практыку па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі расказала кіраўнік справамі райвыканкама Алена Пастухова. Як адзначыла Алена Іванаўна, на тэрыторыі горада і раёна недастаткова вядзецца работа па навядзенні санітарнага парадку і добраўпарадкаванні. Колькасць складзеных пратаколаў, прадпісанняў і папярэджанняў не адпавядае колькасці праблемных сітуацый, якія ўсе мы назіраем. Пры гэтым, як зазначыла кіраўнік справамі райвыканкама, важнасць акрэсленых мерапрыемстваў бачыцца ў прафілактычнай рабоце. На жаль, сёння здараюцца непрыглядныя сітуацыі, калі нават у цэнтры горада ў пешаходнай зоне тыднямі ляжаць дровы, піламатэрыялы, несвоечасова вядзецца прыбіранне смецця пасля рамонтных і іншых работ. “Няма звышзадачы прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, галоўнае, каб у людзей з’явілася патрэба ўсе свае дзеянні узгадняць з заканадаўствам”, – зазначыў Аляксандр Кохан. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што многія службы фармальна падыходзяць да пытанняў добраўпарадкавання і навядзення парадку.

Аляксандр Кохан даручыў службам райвыканкама пры выяўленні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, правілаў добраўпарадкавання і землекарыстання прымяняць належныя меры ад-міністрацыйнага ўздзеяння.
Камунальнай службе даручана актывізаваць работу па ліквідацыі бадзяжных сабак, якія, як вядома, нясуць часам рэальную пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва раёна.

Галіна сельскай гаспадаркі – на пастаянным кантролі старшыні райвыканкама. Як ідзе зімоўка жывёлы на фермах, падрыхтоўка тэхнічнага парку да вясенне-палявых работ, захаванасць і папярэджанне хвароб цялят, якасць кармоў – пытанні, якія падрабязна былі разгледжаны на нарадзе.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о