Маленькіх пацыентаў Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы павіншавалі з Новым годам.

Маленькіх пацыентаў Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы павіншавалі з Новым годам.Навагоднія святы – самыя светлыя і добрыя. Асабліва іх чакаюць дзеці. Аднак не ва ўсіх ёсць магчымасць сустрэць Новы год у сямейным коле. Многія дзяўчынкі і хлопчыкі па шэрагу прычын вымушаны сустракаць святы ў бальнічных умовах.
У рамках акцыі “Нашы дзеці” спецыялісты сектара культуры Петрыкаўскага райвыканкама наведалі дзіцячае аддзяленне Петрыкаўскай ЦРБ, каб павіншаваць маленькіх пацыентаў. Дзецям госці пажадалі хуткага выздараўлення і ўручылі салодкія падарункі, а Дзед Мароз са Снягуркай змаглі падарыць прысутным добры настрой.
– Усе мы калісьці былі дзецьмі і да Новага года, Каляд ставіліся з асаблівым трапятаннем. Гэты час, калі ты чакаеш падарункаў і верыш у тое, што здзейсняцца ўсе твае запаветныя мары. Няхай 2024 прынясе ўсім дзецям краіны самае добрае, светлае і тое, чаго яны чакаюць больш за ўсё, – адзначыла ў час сустрэчы загадчык сектара Яна Мамрова.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о