Петрыкаўшчына прыняла ўдзел у абласной прыродаахоўнай акцыі “Сад Надзеі”, прысвечанай Году гістарычнай памяці

Петрыкаўшчына прыняла ўдзел у абласной прыродаахоўнай акцыі “Сад Надзеі”Удзельнікамі акцыі сталі выхаванцы Петрыкаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Да пасадкі саджанцаў далучыліся педагогі цэнтра, спецыялісты аддзела адукацыі, прадстаўнікі раённай улады. Мерапрыемства наведала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі Саюз жанчын” Святлана Сянько. У час правядзення акцыі Святлана Уладзіміраўна адзначыла, што такая дзейнасць фарміруе ў падрастаючага пакалення аб’ектыўныя адносіны да гістарычнага мінулага краіны, захоўвае і ўмацоўвае адзінства беларускага народа. Немалаважным з’яўляецца і стварэнне экалагічнага асяроддзя на тэрыторыі ўстаноў адукацыі.

Дырэктар цэнтра Наталля Мяшкова адзначыла, што вольнага месца на тэрыторыі Цэнтра не многа – тут змагло ўмясціцца ўсяго 4 саджанца смародзіны. Але гэта не галоўнае. Важна тое, што выхаванцы змогуць даглядаць за саджанцамі, якія самі ж і пасадзілі, назіраць, як яны растуць, і радавацца першым пладам.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о