Маладзёжная аўдыторыя прапануе

0
658

Працягваюцца сустрэчы журналістаў раёнкі з юнымі талентамі, якія спрабуюць сябе на літаратурнай ніве, а іх творчасць, нягледзячы на яшчэ малады ўзрост аўтараў, упрыгожвае старонкі газеты. Няхай стыль іх яшчэ не ўпэўнены, а сюжэт падасца некаму немудрагелістым – яны ўзаемадзейнічаюць са сваім чытачом, вучацца выказвацца ёміста і глыбока. І на думку карэспандэнтаў “Петрыкаўскіх навін” – выдатна, калі побач старэйшыя таварышы, з якімі падрастаючае пакаленне будзе разам шукаць выхад сваім творчым і журналісцкім здольнасцям.

Маладзёжная аўдыторыя  прапануе

Сёння наша гераіня – Уладзіслава Трухановіч, вучаніца першай гарадской школы. Дзяўчынка актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы, раёна: не так даўно яна была абрана старшынёй раённай піянерскай дружыны і мае ўжо практыку ў выязных мерапрыемствах за межамі Петрыкаўшчыны. А яшчэ наша сяброўка любіць займацца танцамі і пісаць вершы.

– Першыя невялікія радкі пісала ўжо ў пачатковых класах. Хацелася выразіць тое, што мяне ўсхвалявала ці захапіла. Асабліва прыцягвае пісаць пра прыроду. Мае родныя і настаўнікі падтрымалі маё захапленне. У планах паспрабаваць сябе ў прозе, – падзялілася школьніца.

У бягучым годзе дзяўчынка ганаравана дыпломам I ступені ў раённым этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці ў намінацыі “Літаратурная творчасць” на тэму “Вызваленне, як гэта было”.
Верш пераможцы быў апублікаваны ў раённай газеце ад 2 верасня. З таго часу пачалося сяброўства і супрацоўніцтва з юнай зямлячкай.

З апошняй сустрэчы, якая прайшла ў школьнай бібліятэцы, мы прыехалі з чарговым вершам. Прапануем вам апошні твор Уладзіславы. Няхай ён прынясе вам хвіліны задавальнення. Дзіцячыя думкі – чыстыя і адкрытыя, як і самі аўтары.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Мне нравится
Мне нравится безоблачное лето.
Зелёного в нём много цвета
И много солнечного света.
За это нравится мне лето!

И по душе мне осень золотая,
Когда с деревьев листья
облетают,
Пернатым облаком
плывут по небу стаи.
За это нравится мне
осень золотая!

За Новый год я зиму полюбила.
За лыжи, санки и коньки
она мне мила.
И волшебством своим
приворожила.
За это всё я зиму полюбила!

Весну люблю за белое
садов цветенье
И за Христово Воскресенье,
И за своё ещё люблю рожденье.
Люблю весной природы
пробужденье!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о