Калі заўважана схільнасць да суіцыду

0
543

У апошні час у грамадстве востра стаіць пытанне схільнасці непаўналетніх дзяцей да суіцыду. Мы звярнуліся да псіхолага Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алены Слязь за парадамі: як змяніць, пры ўзнікненні праблемы, сітуацыю ў сям’і, куды звяртацца пры неабходнасці?

– Уважліва выслухайце падлетка. Прыкладзіце ўсе намаганні, каб зразумець праблему, утоеную за словамі. Ацаніце сур’ёзнасць намераў і пачуццяў. Калі чалавек, які нядаўна знаходзіўся ў стане дэпрэсіі, раптам пачынае бурную, нястомную дзейнасць – гэта павінна паслужыць падставай для трывогі. Паспрабуйце акуратна спытаць, ці не думае дзіця пра самагубства. Такое пытанне рэдка прыносіць шкоду. Часта падлетак бывае рады магчымасці адкрыта выказаць свае праблемы і можа адчуць палёгку пасля такой размовы, але неўзабаве зноў можа вярнуцца да тых жа думак. Таму важна не пакідаць яго ў адзіноце нават пасля паспяховага дыялогу. Падтрым-лівайце яго і будзьце настойлівыя. Чалавеку ў стане душэўнага крызісу патрэбныя строгія і канкрэтныя ўказанні.

Паважаныя бацькі! Калі ў сям’і ўзнікла праблема, не варта спадзявацца на час – што ўсё само сабой пройдзе і наладзіцца. Праявіце пільнасць. Спецыялісты дапамогуць аблегчыць пакуты вашага дзіцяці, дапамогуць знайсці выйсце з цяжкай сітуацыі. Вы можаце звярнуцца ў дзяржаўную ўстанову “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” на “тэлефон даверу” 2-05-54. У краіне ананімна, кругласутачна і без выхадных працуе Дзіцячая тэлефонная лінія: 8-801-100-16-11 – спецыяльны праект, прызваны аказаць дапамогу дзецям, пацярпелым ад гвалту. Званкі на лінію бясплатныя.

Таксама працуюць тэлефоны даверу для дарослых: 8-017-352-44-44, 8-017-304-43-70, для дзяцей і падлеткаў: 8-017-263-03-03, служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі: 8-017-202-04-01, 8-029-899-04-01 (МТС, Telegram, Viber, WhatsApp). Усе гэтыя тэлефоны працуюць бесперапынна. Любое дзіця можа ананімна і бясплатна пагаварыць з кваліфікаваным спецыялістам, які ўважліва выслухае і дапаможа спра-віцца з трывожнымі думкамі. Бацькі таксама могуць звяртацца па пытаннях дзіцяча-бацькоўскіх адносін.

Запісала
Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о