Хлеб – усяму галава!

Хлеб – наша багацце, у яго ўкладзена праца многіх людзей. Мы з вамі не можам сабе ўявіць абедзенны стол без белага і чорнага хлеба. Так, пачынаючы з дашкольнага ўзросту, педагогі знаёмяць дзяцей з этапамі вырошчвання і прыгатавання хлеба.
Цікавым і пазнавальным было наведванне нашымі выхаванцамі палеткаў, калі ўзнікла ў душы маленькіх грамадзян цікавасць да працы хлебароба, з’явіўся гонар за тое, што працаўнікі сяла, іх мамы і таты, робяць велізарнай важнасці справу, патрэбную ўсім людзям – вырошчваюць хлеб.
Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго – роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, а гэтак жа аповядаў пра тое, як вырошчваюць хлеб і чаму да яго патрэбна ставіцца з павагай.

Хлеб – усяму галава!

Алена ПАНАМАРЭНКА,
загадчык ДУА “Дашкольны цэнтр
развіцця дзіцяці г. Петрыкава”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о