Год 2023: галоўныя падзеі

0
378

Год міру і стварэння ўвайшоў у гісторыю краіны, вобласці, раёна як багаты на важныя гістарычныя, палітычныя і сацыяльна значымыя падзеі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Краіна ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці і 78-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, трэці раз – Дзень народнага адзінства, 105-ю гадавіну УЛКСМ. Прайшлі і іншыя даволі значныя падзеі ў жыцці краіны і вобласці. Якім ж падзеямі адзначаны 2023 год у летапісе Петрыкаўскага раёна? Прапануем невялікі агляд.

СТУДЗЕНЬ

У першы дзень трэцяй чвэрці ва ўсіх школах Петрыкаўшчыны прайшоў урок міру і стварэння.

Год 2023: галоўныя падзеі

На Петрыкаўскім рудаўпраўленні засвоены і запушчаны новы від фасоўкі – біг-бэгі вагой ад 500 кілаграмаў да тоны.

У раённых спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў праграме ХХХV раённай спартакіяды школьнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі перамогу святкавала каманда Капцэвіцкай сярэдняй школы.

60-годдзе з дня ўтварэння адзначыў раённы Аддзел унутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама.

На Петрыкаўшчыне дадзены старт рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Першыя ўзнагароджаныя – жывёлаводы ААТ “Агра-Ляскавічы”.

105-годдзе з дня ўтварэння адзначыла камісія па справах непаўналетніх.

Самы тытулаваны спартсмен гарадскога пасёлка Капаткевічы – Ілья Марчанкоў – стаў чэмпіёнам свету па паўэрліфтынгу ў жыме лежачы.

ЛЮТЫ

Кіраўніцтва сацыяльна-спартыўнага праекта “Мой школьны футбол” наведала гімназію. Па выніках спаборніцтваў Макар Бяляеў набраў рэкордную колькасць балаў за ўсю гісторыю праекта – 288.

Год 2023: галоўныя падзеі

Па выніках абласнога этапу інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод клубаў юных выратавальнікаў “За бяспеку” 3-е месца заняла каманда першай гарадской школы.

На базе Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” быў рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве цэха пелетнай вытворчасці магутнасцю 20 тысяч тон.

У абласным этапе рэспубліканскай спартакіяды па праграме зімовага мнагабор’я “Абаронца Айчыны” зборная раёна заваявала дыплом ІІ ступені.

Пераможцамі штогадовага раённага першынства па міні-футболе, прысвечанага памяці першага міністра спорту і турызму Уладзіміра Рыжанкова, сталі футбалісты ФСК “Ураджай”.

На Петрыкаўшчыне і ў абласным цэнтры прайшло шэраг мерапрыемстваў з нагоды 85-годдзя Гомельскай вобласці.

Сваё 35-годдзе адзначыў гісторыка-краязнаўчы музей Капаткевіцкай сярэдняй школы.

Па выніках работы за мінулы год Петрыкаўскі райаддзел Следчага камітэта прызнаны лепшым у краіне.

САКАВІК

У абласным конкурсе-аглядзе на лепшую арганізацыю і вядзенне спартыўна-масавай і аздараўленчай работы ГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” раённая “пярвічка”  заняла другое месца.

Прайшло пасяджэнне Савета Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую першасную арганізацыю. Пераможцамі сталі: ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава”, КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Год 2023: галоўныя падзеіКаманда ДУА “Сярэдняя школа №2 горада Петрыкава” заняла 2 месца ў фінале чэмпіянату абласнога сезону гульняў КВЗ “У будучыню з усмешкай”.

КРАСАВІК

Гімназісты чарговы раз паспяхова выступілі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах: Ганна Ганчар і Кірыл Адамоўскі прывезлі адпаведна дыпломы І і ІІІ ступені па грамадазнаўстве і гісторыі.

Год 2023: галоўныя падзеіПетрыкаўшчына прыняла ўдзел у добраахвотнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”.

Вызначаны пераможцы раённага конкурсу “Школьны вальс”. Імі сталі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава” і “Ляскавіцкая сярэдняя школа”.

У райцэнтры прайшоў раённы злёт перадавікоў.

МАЙ

Па выніках сацыяльна-экана-мічнага развіцця вобласці за 2022 год трэцяе месца сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек у Петрыкаўскага раёна.

Дыпломам ІІ ступені за перамогу ў Рэспубліканскай інтэрнет-алімпіядзе па пытаннях выбарчага права ўзнагароджана Анастасія Дамасевіч, вучаніца першай гарадской школы.

Пераможцамі абласнога конкурсу “Выратавальнік-2022” сталі Тамара Рудзько, прадавец Гомельскага філіяла Петрыкаўскага аблспажыўтаварыства, за выратаванне дзвюх жанчын і рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” за лепшае асвятленне дзейнасці МНС.

Год 2023: галоўныя падзеіШаснаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак, навучэнцы гімназіі, першай гарадской школы, Бабуніцкай і Курыціцкай сярэдніх школ, а таксама Брынёўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху – сталі галоўнымі героямі раённага свята “Зорны Алімп-2023”.

На старых гарадскіх могілках адбылося перапахаванне рэшткаў мірных жыхароў, закатаваных і забітых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У занальным злёце юных выратавальнікаў-пажарных у каманды другой гарадской школы – 2 месца.

Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” Ляскавіцкай сярэдняй школы прызнаны лепшым у рэспубліканскім конкурсе сацыяльных маладзёжных праектаў “Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці” ў намінацыі “Моладзь за міласэрнасць дзеля жыцця”.

На фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле” Гомельскую вобласць прадстаўляў жаночы камерны хор Петрыкаўскай школы мастацтваў. Калектыў адзначаны дыпломам ІІІ ступені.

ЧЭРВЕНЬ

Петрыкаў стаў пляцоўкай правядзення выязнога пасяджэння калегіі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь па тэме знаёмства з вопытам добраўпарадкавання горада і раёна.

Для 176 выпускнікоў устаноў адукацыі раёна, сярод іх – 6 медалістаў, празвінеў апошні званок.

Фальклорны народны ансамбль “Спадчына” юбілейным творчым вечарам адзначыў сваё 30-годдзе.

Год 2023: галоўныя падзеіНа ХХХІІ фестывалі-конкурсе моды і фота “Млын моды” калекцыя адзення “Абярэгі душы”, прадстаўленая Петрыкаўскім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, адзначана дыпломам ІІІ ступені.

110 гадовы юбілей адзначыла Петрыкаўская ЦРБ.

100-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вера Аляксандраўна Кароткая.

У гарадскім пасёлку Капаткевічы пачаў працаваць пляж.

ЛІПЕНЬ

Вучань Курыціцкай школы Ілья Боўсун стаў удзельнікам рэспубліканскага праекта “Цягнік Памяці”.

Дыпломам ІІ ступені адзначана сям’я Аляксандра і Марыі Сігай на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі атрымала Петры-каўскае раённае аддзяленне Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”.

Год 2023: галоўныя падзеіУзнагародай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь “Бронзавы Меркурый” у намінацыі “За лепшую арганізацыю грамадскага харчавання ў аб’ектах грамадскага харчавання” па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2022 год адзначаны калектыў грамадскага харчавання “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў 18-га Жыткавіцкага пагранічнага атрада, часцей 75-й стралковай дывізіі і 6-га асобнага дывізіёна бронепаяздоў.

ЖНІВЕНЬ

Губернатар вобласці Іван Крупко наведаў гарадскі пасёлак Капаткевічы. Галоўная тэма візіту – запланаванае на 2024 год маштабнае добраўпарадкаванне населенага пункта.

Год 2023: галоўныя падзеіНа добраўпарадкаваным у час раённага суботніка гарадскім пляжы прайшоў першы раённы турнір па пляжным валейболе.

На Петрыкаўшчыне – новы начальнік аддзялення дэпартамента аховы. Ім стаў маёр міліцыі Уладзімір Забродскі.

Паблізу вёскі Беседкі, каля ДАКа № 263 Мазырскага ўмацаванага раёна “Лінія абароны Сталіна”, прайшла рэканструкцыя абарончых баёў “Вогненнае лета 1941 года. Мазырскі ўмацаваны раён”.

Інструментальны ансамбль Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры адзначаны дыпломам І ступені на ХІІ рэгіянальным фестывалі гарманістаў “Грай, гармонік”, што прайшоў у Ельску.

Вольга Навумік, Таццяна Вайціхоўская і Марыя Шарова ганараваны высокай узнагародай – Ордэнам маці за нараджэнне і выхаванне пяці і болей дзяцей.

ВЕРАСЕНЬ

Петрыкаў з размахам адсвяткаваў 500-гадовы юбілей з часу першага згадвання ў пісьмовых крыніцах.

Год 2023: галоўныя падзеіНа Петрыкаўшчыне прайшоў прэм’ерны паказ кінастужкі “На другім беразе” вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм”.

У рэспубліканскім конкурсе “Здаровы горад без тытуню”, у катэгорыі “Раённыя цэнтры”, Петрыкаў заняў ІІІ месца.

У Дзень народнага адзінства на Петрыкаўшчыне прайшоў велапрабег “У адзінстве – сіла”.

Дэлегацыя раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў Камарыне, прымеркаваным да пачатку вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

КАСТРЫЧНІК

Узнагародай “За адданасць прафесіі-2023” на раённай урачыстасці з нагоды Дня настаўніка ганаравана ветэран педагагічнай працы Капаткевіцкай сярэдняй школы Наталля Каліцька.

Год 2023: галоўныя падзеіНа Петрыкаўшчыне прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Маладзёжны форум працаўнікоў арганізацыі ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Моладзь і будучыня” прайшоў у Ляскавічах.

На Петрыкаўшчыне, як і па ўсёй краіне, утвораны акругі па выбарах дэпутатаў усіх узроўняў.

У абласным конкурсе прафе-сійнага майстэрства па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл, у намінацыі “Лепшы аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы”, Уладзімір Нежавец з ААТ “Чалюшчавічы” ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.

У абласным конкурсе, арга-нізаваным Генеральнай пракуратурай, вучань Бабуніцкай школы Андрэй Раўкоўскі стаў пераможцам у намінацыі “Лепшае даследаванне”.

ЛІСТАПАД

У аграгарадку Навасёлкі прайшоў Дзень вёскі.

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Герасіменка на абласным конкурсе “Лепшы інспектар прапаганды бяспекі жыццядзейнасці” узнагароджана дыпломам ІІІ ступені.

Год 2023: галоўныя падзеі

Лепшых хлебаробаў Петры-каўшчыны ўшанавалі на абласным свяце працаўнікоў сяла “Дажынкі-2023”.

Маладыя спецыялісты Петры-каўшчыны прынялі ўдзел у ІІІ абласным форуме сельскай моладзі.

На VІІІ міжнародным фестывалі мастацтваў #BYFEST творчыя калектывы гімназіі былі ганараваны дыпломамі лаўрэатаў І ступені.

СНЕЖАНЬ

60-годдзе адзначыў Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Год 2023: галоўныя падзеіНа V злёце юных журналістаў і блогераў Гомельшчыны вучаніца Бабуніцкай школы Марыя Валянцейчык узнагароджана дыпломам ІІІ ступені.

На абласным навагоднім балі прэміяй Гомельскага аблвыканкама адзначаны вучні гімназіі: Кірыл Грыцкевіч, Аляксандра Булава, Вікторыя Домніч.

На пасаду начальніка Петры-каўскага раёна электрычных сетак назначаны Павел Самбук.

У мікрараёне “Паўночны” свае дзверы для наведвальні-каў адчыніла крама спажыў-таварыства “Родны кут”.

У Петрыкаве прайшоў раённы форум маладых спецыялістаў.

  Галіна КАЗАК.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о