Першы дзень новага года азнаменаваўся ў Беларусі важнай датай – 105-годдзем з дня абвяшчэння Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі.

БССР – цэлая эпоха ў гісторыі Беларусі, якая праіснавала амаль усё XX стагоддзе, гэта перыяд важных змен у грамадска-палітычным, эканамічным, культурным, спартыўным жыцці краіны. Станаўленне беларускай індэнтычнасці праходзіла ў складаных геапалітычных умовах: Першая сусветная вайна, Кастрычніцкая рэвалюцыя і грамадзянская вайна. Аднак менавіта падзеі таго часу прывялі да таго, што Беларусь упершыню атрымала ўласную дзяржаўнасць і народ стаў паўнапраўным гаспадаром на сваёй зямлі. 1 студзеня 2019 года наша краіна стала незалежнай – адсюль і вялізная гістарычная значнасць гэтай падзеі.

Варта адзначыць, што менавіта ў перыяд існавання БССР краіна набыла голас на міжнароднай арэне, стала ўдзельніцай гістарычных працэсаў: ад Брэсцкага мірнага дагавора да ўдзелу ў рабоце ААН. Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка за час свайго існавання прайшла гіганцкі шлях ад адсталай аграрнай краіны да індустрыяльна развітай дзяржавы. Дзякуючы складзенаму трываламу грамадска-палітычнаму падмурку, мы абаранілі свае тэрыторыі ў 1939 годзе, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, вытрымалі выпрабаванні 2020 года.

Цяпер Беларусь – гэта прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі і ўтульнымі населенымі пунктамі, багатай прыродай. Мы ўпэўнены, незалежная нацыя здольная даць адпор ворагу. І самае галоўнае – мы самі вызначаем сваю будучыню. Сучаснаму пакаленню беларусаў не варта забываць – усё гэта наступствы падзей, якія пачаліся 105 гадоў таму.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о