У дзень жалобнай даты ў гісторыі нашай дзяржавы, трагедыі ў вёсцы Хатынь, у краязнаўчым музеі ўрок мужнасці для навучэнцаў першай гарадской школы правёў намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна Вадзім Шыбут.

Генацыд: без тэрміну даўніны

З гісторыі Хатынскай трагедыі, якая стала сімвалам звыш дзевяці тысяч спаленых вёсак, пачаў сустрэчу з моладдзю Вадзім Валер’евіч. Як адзначыў намеснік пракурора, трагедыя Хатыні – не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, які сведчыць пра мэтанакіраваную палітыку генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Так, у перыяд вайны на тэрыторыі краіны функцыянавала звыш 400 месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва, 269 лагераў смерці і 170 гета, у якіх знішчана не менш за 1,4 мільёна чалавек. Згадалі план “Барбароса”, “Ост” і “Ольдэнбург”, лагеры смерці Трасцянец і Азарычы, знайшлі сувязь часоў і ў сённяшніх масавых беспарадках. Так, падзеі двухгадовай даўніны ў нашай краіне і сённяшнія ва Украіне – страшны прыклад наступстваў гістарычнага забыцця, ігнаравання трагічных урокаў гісторыі.
Сапраўды, сусветныя стужкі навін штодзень нам даказваюць: памяць – катэгорыя рухомая, і каб гераічныя падзеі мінулага не сышлі ў нябыт, а яго трагічныя старонкі не абярнуліся новай бядой, пра іх варта ўзгадваць, на іх неабходна выхоўваць сучасную моладзь.
У завяршэнні сустрэчы Вадзім Шыбут зазначыў, што расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якое ініцыіравала ў мінулым годзе Генеральная пракуратура Беларусі, з’яўляецца да-ніной памяці загінулым, бязвінна знішчаным грамадзянам нашай краіны.

Галіна КАЗАК,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о