Тэлефоннае махлярства набірае абароты, і колькасць падманутых з некалькіх адзінак вырасла да некалькіх дзясяткаў за месяц. У апошні час у сеткі ашуканцаў трапляюць пажылыя або даверлівыя людзі, якіх ставяць перад фактам пра неабходнасць дапамагчы роднаму чалавеку, што трапіў у бяду.

Званок паступае з незнаёмага нумара, як правіла, на хатні тэлефон, у буднія дні і ў дзённы час, калі члены сям’і на працы ці на вучобе. На тым канцы проваду паведамляюць, што блізкі чалавек патрапіў у бяду, тэрмінова патрэбны грошы, каб выратаваць яму жыццё ці зберагчы ад пакарання. Для вырашэння пытання, неабходны грошы, якія трэба прынесці і пакінуць у пэўным месцы або перадаць кур’ерам. Часу на роздум няма – зрабіць усё трэба хутка. Дадзеная тэма падымалася на старонках газеты не адзін раз, але, нягле-дзячы на шырокую трансляцыю праблемы, у сеткі махляроў трапляюць новыя ахвяры. Мы звярну-ліся да псіхолага Петрыкаўскага ТЦСАН Алены Слязь, каб пачуць меркаванне спецыяліста, як правільна рэагаваць на званкі тэлефонных ашуканцаў і нагадаць жыхарам раёна пра першачарговыя дзеянні ў дадзенай сітуацыі.

За бягучы год  на Петрыкаўшчыне 22 чалавекі сталі ахвярамі тэлефонных махляроў– Ёсць некалькі правілаў, якія дапамогуць абараніцца ад тэлефонных махляроў. Звярніце ўвагу на гаворку. Калі чалавек гаворыць гладка, без запінкі, тэкст падобны на завучаны ўрок, то, магчыма, ён падрыхтаваны загадзя. У рэальнасці людзі так не размаўляюць. Перад тым, як прыняць важнае рашэнне, вазьміце паўзу. Ашуканцы штучна ствараюць дэфіцыт часу. Яны будуць падганяць, ціснуць на тэрміновасць. Ім важна прымусіць вас дзейнічаць у моманце эмацыянальнага напружання, не даць магчымасць абдумаць і пераправерыць факты. Грошы трэба тэрмінова, зараз. Аферысты добра ведаюць: чалавек у стане стрэсу не вельмі ўважлівы да дэталяў і ўмоў. Не спяшайцеся – да любой сумнеўнай інфармацыі трэба ставіцца крытычна. Такую гутарку трэба адразу спыніць, патэлефанаваць родным, ад імя якіх дзейнічаюць невядомыя. Калі вашы блізкія не адказваюць, патэлефануйце іх знаёмым або на месца працы, у міліцыю і раскажыце што здарылася. Каб не згубіцца ад раптоўнага званка, зрабіце сабе памятку, у якой пералічыце, якую інфармацыю нельга паведамляць іншым, як сябе паводзіць у падобных сітуацыях. Часам перачытвайце напісанае, каб асвяжыць у памяці неабходныя ўстаноўкі.

Запісала 
Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о