У мінулую суботу, 18 сакавіка, на Гомельшчыне прайшоў абласны суботнік, які аб’яднаў у памкненні зрабіць раён больш чыстым і прыгожым многіх землякоў з розных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.

Надвор’е ў гэты дзень спрыяла стваральнай працы. Каля 9 гадзін на цэнтральных вуліцах населеных пунктаў Петрыкаўшчыны, каля сацыяльных аб’ектаў, помнікаў і пахаванняў пачалі збірацца мясцовыя жыхары. Не сказаць, што было ў нас брудна, ці паўсюль кідаліся ў вочы факты безгаспадарлівасці. Але, як казалі продкі, усяму надыходзіць свой час. Надыходзіць час прыбраць праезныя часткі ад пяску, якім было пасыпана слізкае пакрыццё ў час галалёдзіцы. Сышоў снег з пажухлай мінулагодняй расліннасці. Вядома, траплялася часам і смецце, і апалае ў час моцных вятроў галлё.

З іншага боку, добраўпарадкаванне дазволіла некаторым крыху прыпыніцца, паглядзець, як пачынае абуджацца пасля зімовага сну прырода, пачуць спевы птушак ды і проста пагутарыць са знаёмымі пра сваё, падзяліцца планамі на цёплы сезон, абмеркаваць справы. Ну і, канешне, радавала вока, як свяжэлі аб’екты інфраструктуры. Пройдзе яшчэ крыху часу і карціна добраўпарадкавання будзе поўнасцю скончана апошняй дэталлю – квітнеючымі раслінамі.

Акрамя гэтага, спадзяваюся, многія ўсведамлялі і той факт, што сабраныя грашовыя сродкі ад абласнога мерапрыемства плануецца накіраваць на фінансаванне работ па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагеру смерці ў Калінкавіцкім раёне. Так, кожны сваёй, здавалася б сціплай, пасільнай працай зрабіў унёсак у захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну.

Варта спадзявацца, што і тыя гаспадары прыватных сядзіб, што яшчэ не паспелі прыкласці руку да агульнага дабрабыту, далучацца да добрай справы і зробяць наваколле ў межах свайго падворку і прылягаючай тэрыторыі больш утульным і прыгожым.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 

Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу

Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу Вясна пачынаецца  з гаспадарскага падыходу

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о