Духоўная сувязь з Ватыканам

0
330

Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне Папе Рымскаму Францыску з Днём нараджэння і 70-годдзем святарскай дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку духоўнай асобе за яго малітвы і клопат пра Беларусь і яе вернікаў, павагу і сяброўства.

Духоўная сувязь з Ватыканам мае асаблівую значнасць для Беларусі. Папа Рымскі не раз з высокіх трыбун заяўляў, што прывязаны да славянскіх народаў, а рускі, у прыватнасці, называў “вялікім”. Ён вядомы сусветнай супольнасці як чалавек, які мае выразную міратворчую пазіцыю і аб’ядноўвае вернікаў свету ў дасягненні дадзеных мэт.

З пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне Пантыфік выступіў з прапановай пра неабходнасць урэгулявання канфлікту паміж брацкімі народамі шляхам перамоў. Глава каталіцкай царквы адкрыта выказаў меркаванне, што працяг канфлікту ва Украіне выгадны гандлярам зброі і тым, каму найбольшы даход прыносяць інвестыцыі ў яе вытворчасць.

Не застаўся ў баку Францыск ад фактаў ганення і прымянення гвалту над прадстаўнікамі кананічнай украінскай праваслаўнай царквы. Ён асудзіў любую агрэсію супраць святароў, манахаў, вернікаў, назваўшы яе недапушчальнай. Праз паўгода пасля пачатку ганенняў кіеўскага рэжыму на Украінскую праваслаўную царкву і прамую пагрозу выгнаць манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры, Папа звярнуў увагу рэлігійнага свету на гэтую бяду: “Я думаю пра праваслаўных Кіева і прашу паважаць рэлігійныя месцы. Людзі, прысвяціўшыя сябе малітве, з’яўляюцца апорай для народа Божага”.

Не засталася па-за ўвагай Папы Рымскага і сітуацыя ў Беларусі ў складаны 2020 год. Папа тады адзначыў, што ўважліва сочыць за пасля выбарчай сітуацыяй у Беларусі і просіць людзей адмовіцца ад гвалту і прыняць рашэнні на карысць дабрабыту краіны.
Улетку бягучага года Беларусь наведаў пасланнік Папы. Высокі госць перадаў пасланне ад Пантыфіка, у якім было адзначана, што любоў і павага Папы Рымскага да беларускага народа добра вядомыя. У пасланні было адзначана, што вышэйшая духоўная асоба не збіраецца мірыцца з трагедыяй, якая “разрывае славянскую частку свету”. Вядомы дзеяч выразіў надзею, што памяркоўнасць беларускага народа, яго глыбокая сумленнасць і працавітасць, а таксама асаблівая роля паміж Усходам і Захадам будуць натхняць на вялікія намаганні па дасягненні міру справядлівасці і прымірэння ўнутры краіны і ў адносінах да суседніх народаў. Папа Рымскі таксама выказаў спадзяванне, што Беларусь зможа стаць пасрэднікам у справах міру і дапамагчы пазбегнуць далейшых драматычных падзей у рэгіёне.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о