Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі

0
421

Для вучняў сярэдняй школы № 2 прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі” (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі).

Нагадаем, праект “ШАГ” распрацаваны Міністэрствам адукацыі для старшакласнікаў і дае вучням магчымасць пагутарыць з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, вучонымі, пісьменнікамі, журналістамі, артыстамі і іншымі славутымі жыхарамі рэгіёну.

“Праца настаўніка ні з чым непараўнальная. Ткач ужо праз гадзіну бачыць плады сваіх клопатаў…. Хлебароб праз некалькі месяцаў любуецца каласамі і жменяй збожжа, вырашчанага ім у поле. Настаўніку ж трэба працаваць гады, каб убачыць прадмет свайго тварэння”, – пачала галоўны спікер сустрэчы настаўнік англійскай мовы Таццяна Луцэнка. Яна падрыхтавала для вучняў прэзентацыю пра выдатных дзеячаў навуцы і адукацыі не толькі нашага раёна і вобласці, а і краіны.

Дзеці змаглі прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведаемся”, якая ўключала ў сябе пытанні важнасці адукацыі і навукі ў сучасным свеце.

На сустрэчы прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Ларыса Купрэй, дырэктар школы Таццяна Зянкевіч.

Вучні папрасілі Ларысу Купрэй успомніць школьныя гады, расказаць пра выбар прафесіі.

“Прафесія настаўніка – вельмі творчая. Праца з дзецьмі прыносіць вялікае задавальненне. За столькі гадоў працы педагогам, у іншай сферы сябе не ўяўляеш. Я б ні на якую іншую не прамяняла б сваю прафесію. У сістэме адукацыі я прапрацавала 45 гадоў», – сказала Ларыса Леанідаўна.

Святлана Сянько звярнулася да дзяцей: “Сёння ва ўстановах адукацыі нашага раёна ёсць педагогі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё ўсёй сістэмы адукацыі. Тая праца, якую яны здзяйсняюць кожны дзень, аддаючы свае веды, сваю сілу, любоў і энергію вам, вучні, вялікага каштуе. Педагогам трэба выказаць словы падзякі. Кожны настаўнік імкнецца, каб яго дзеці, яго клас быў найлепшым. Таму трэба іх любіць, шанаваць, паважаць іх працу. Хто не вызначыўся з прафесіяй, выбраўшы прафесію настаўніка, ніколі пра гэта не пашкадуе. 17 гадоў я прапрацавала ў адукацыі, была і настаўнікам, і выхавацелем, хачу сказаць, што гэта самая любімая галіна”.

Святлана Уладзіміраўна падрабязна абмеркавала з вучнямі, якую падтрымку настаўнікам аказвае дзяржава.

На інфармацыйнай гадзіне паспелі абмеркаваць важныя пытанні: Якая роля адукацыі ў сучасным беларускім грамадстве? Што азначае прынцып “адукацыя праз усё жыццё»? Якія ўмовы створаны ў Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі таленавітай моладзі, маладых вучоных? Якія магчымасці для задавальнення творчых, даследчых інтарэсаў навучэнцаў адкрывае ўстанова адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк” і многае іншае.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Навучэнцы ўважліва слухалі і мелі магчымасць задаваць пытанні.

Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі Вучням гарадской школы распавялі пра славутых дзеячаў навукі і адукацыі

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о