Забягаючы наперад, адзначу, што пасля інтэрв’ю, якое зараз перад вамі, лічыш прафесію фельчара хуткай дапамогі ледзь не самай важнай на зямлі. Хто прыходзіць на дапамогу, калі вы стаіце пасярод вуліцы ці ў чарзе крамы, едзеце на ровары ці на пасажырскім сядзенні, і раптам ваш арганізм адмаўляе і акрамя медыцынскага работніка, дапамогі чакаць больш няма ад каго? Хто змагаецца за ваша жыццё да апошняга? Фельчар хуткай дапамогі Петрыкаўскай ЦРБ Аксана Ганцэвіч – гераіня, ва ўсіх сэнсах, распавяла нашаму выданню пра сваю прафесію.

Дастаткова простага шчырага “дзякуй”

– Памятаю, мама хацела, каб я пасля школы атрымала прафесію бухгалтара. А мне ўжо ад самога слова рабілася дрэнна, – пачала Аксана Віктараўна. – Нейкім чынам зразумела, што хачу ратаваць людзей, але ніхто з сям’і мяне ў гэтую прафесію не прывёў, усё сама. Адразу ж пасля заканчэння сярэдняй школы нумар 1 горада Петрыкава паступіла ў Мазырскае медыцынскае вучылішча на спецыяльнасць “Фельчар-акушэр”. Скончыла яго з адзнакай і ў 1999 годзе прыехала на працу ў Петрыкаў. З таго часу я тут, больш за 20 гадоў.

Чаму не пайшла працаваць урачом? Магчымасць была, але я хацела атрымаць такую практыку, як на хуткай дапамозе. Гэта такая школа жыцця, што словамі не перадаць.

Дастаткова простага шчырага “дзякуй”Аксана Віктараўна прыходзіць на працу ў 7:30 гадзін раніцы. У 8 пачынаецца яе змена, з гэтага часу ўжо яна апранута ў працоўную форму, прымае чамадан з медыкаментамі, правярае дыягнастычную апаратуру, дакументацыю.

Дастаткова простага шчырага “дзякуй” Дастаткова простага шчырага “дзякуй” Дастаткова простага шчырага “дзякуй”

– У нас не жадаюць добрай змены, – працягвае знаёміць нас са спецыфікай сваёй працы фельчар. – Змены бываюць спакойнымі, а бываюць і такімі, што кавы папіць няма калі. Да 15 выклікаў за дзяжурства. Больш – фізічна немагчыма, асабліва, калі выезды ў далёкі куток раёна. Цяпер работа асабліва напружаная, з-за летніх і дэкрэтных водпускаў.

Дастаткова простага шчырага “дзякуй” Дастаткова простага шчырага “дзякуй”Жанчына расказвае, што часта на пастаноўку дыягназу ёсць усяго толькі некалькі хвілін і няма магчымасці скарыстацца лабараторнымі метадамі дыягностыкі.

Дастаткова простага шчырага “дзякуй” Дастаткова простага шчырага “дзякуй”Леанід Сцяпанавіч Жукавец абавязаны сваім жыццём фельчарам хуткай дапамогі. Дастаткова простага шчырага “дзякуй” Дастаткова простага шчырага “дзякуй”90% выпадкаў выклікаў – артэрыяльная гіпертэнзія ў пацыентаў. Распаўсюджанае захворванне, асабліва ў людзей ва ўзросце.

На пытанне, якія выпадкі больш за ўсё ўразаюцца ў памяць, мая гераіня адказала:
– Канешне, калі ўжо не можаш дапамагчы. Жудасны момант – гэта дзеці з прыступамі, калі з-за недахопу кіслароду або няпра-вільнага дыхання, яны пачынаюць сінець.
Магу расказаць пра апошні выпадак. У жанчыны, цяжарнай двойняй, пачаліся заўчасныя роды. Выехалі ў населены пункт, але не паспелі. Першае дзіця нарадзілася ў Капцэвічах, другое – у Макарычах. Іншая жанчына чакала да апошняга і выклікала хуткую перад самымі родамі. Такое таксама бывае. Хапае ў нас і пацыентак з нізкай сацыяльнай адказнасцю, якія не жадаюць ехаць у вялікі горад, а нараджаюць дома на канапе ці ўжо ў кабіне хуткай дапамогі. Але праблема тут у іншым: адна справа нараджаць у памяшканні бальніцы, дзе ў цябе шмат памочнікаў, другая – у машыне хуткай дапамогі. Здараецца, што дзіця выходзіць ножкамі, трэба правільна выцягнуць галаву, бывае, што пупавіна абвіла шыю, страшна, калі крывацёк моцны.
Даводзіцца выязджаць на розныя надзвычайныя сітуацыі – падзенні з вышыні, ДТЗ, нажавыя раненні.

Запомніўся такі выпадак з маёй практыкі – малады хлопец з нажом у жываце. Паступіў званок ад дзядулі, які заўважыў, што ўнук доўга не ўстае з ложка. Прыехалі, а там нож усаджаны ў жывот па самую дзяржальню. Пашанцавала, што была ўдваіх з напарніцай. Яна ціск мерае, а я спрабую ўставіць катэтар у вену, інакш патрэбныя прэпараты не ўвесці. Выратавалі.

Дастаткова простага шчырага “дзякуй”Часам, калі з’яўляецца такая неабходнасць, выклікаем на падмогу і дадатковую брыгаду фельчараў ці ўрачоў.

(на фота злева направа: вадзіцель Ілля ГУДКОЎ, фельдшар хуткай дапамогі Таццяна БЕЛАКУР, фельдшар хуткай дапамогі  Вольга СТРАЛЬЧЭНЯ, старшы фельдшар Наталля КАСТЫЛЕЦКАЯ і наша гераіня артыкула Аксана ГАНЦЭВІЧ)

Нядаўна мужчына ў краме праз дарогу ад бальніцы стаяў у чарзе і раптам упаў. Выбеглі ўсёй нашай брыгадай. Працы хапіла на ўсіх. Больш за паўгадзіны яго рэанімавалі, але выратаваць не ўдалося.

Асобная катэгорыя грамадзян – гэта людзі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Такіх мы ніколі не адпускаем, бо алкаголь можа хаваць чэрапна-мазгавую траўму. Важна сачыць, каб на галаве не было ўдараў.

Дастаткова простага шчырага “дзякуй”

Ілля ГУДКОЎ працуе толькі трэці месяц. Па словах хлопца, праца вадзіцеля хуткай дапамогі ў рэальнасці зусім іншая, больш складаная і небяспечная, чым можна сабе ўявіць.

Ці даводзілася ратаваць людзей па-за працай? А ці можна выратаваць чалавека, калі ў цябе пад рукой няма патрэбных прылад? Не заўсёды. Калі яшчэ чалавек папярхнуўся – дапамагу, а ў астатніх выпадках без свайго чамадана, наўрад ці, але сапраўды паспрабую зрабіць усё, што ў маіх сілах.

Аксана Віктараўна канстатуе, што ў іншай прафесіі сябе не ўяўляе, бо кожны працоўны дзень – гэта іспыт на прафпрыдатнасць. Ніколі не зможаш прадбачыць, што цябе чакае.

– Магчыма, менавіта гэтым мяне і прыцягвае мая праца: увесь час трэба быць у тонусе. А яшчэ трэба ўлічыць, што мы, работнікі хуткай, сумяшчаем у сабе прафесіі хірурга і рэаніматолага, педыятра і работніка тэрапіі. Спектар неабходных ведаў вельмі шырокі. Крыўдна бывае, калі ты хочаш дапамагчы чалавеку, а ён так безадказна ставіцца да свайго жыцця – п’е, паліць, сілкуецца чым патрапіла. Многім трэба ўзяць на сябе адказнасць за ўласнае здароўе і здароўе сваіх блізкіх, дзяцей.
Наша гераіня рэалізавала сябе не толькі на прафесійнай ніве. Дома яе чакаюць муж і малодшая дачка, старэйшая пайшла вучыцца ў Санкт-Пецярбургскі медыцынскі каледж, скончыла яго з адзнакай, але пакуль працуе ў іншай галіне.
– Так, бываюць выпадкі, калі выратаваны пацыент сыходзіць і нават не спытае твайго імя, а бывае – пажадаюць здароўя на 10 каленаў наперад. Нам дастаткова простага шчырага “дзякуй”, калі робіш усё, часам немагчымае, каб выратаваць жыццё.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о